Каб прайсці па "Бацькавых сцяжынках", цяпер давядзецца плаціць
У чэрвені мы пісалі пра адкрыццё незвычайнай экасцяжыны ў Аршанскім раёне, дзе ініцыятары прыдумалі для наведнікаў шмат незвычайных актыўнасцяў. Экасцяжына выглядала ўнікальна, але назву ёй далі самую зацёртую: паколькі яна знаходзіцца каля вёскі Хімы побач з аграгарадком Александрыя, назвалі яе ідэалагічным штампам - "Бацькавы сцяжынкі".
Ужо праз некалькі тыдняў у аршанскім лясніцтве пачалі заўважаць сляды дзейнасці вандалаў на гэтым аб'екце. І вось цяпер стваральнікі вырашылі зрабіць экскурсіі па "Бацькавых сцяжынках" платнымі. Але патлумачылі гэта не захадамі ад патэнцыйных вандалаў, а наўпрост - жаданнем зарабіць грошы.
Маўляў, мясцовыя аграсядзібы і турыстычныя кампаніі, прыводзячы сюды людзей, атрымліваюць за гэта грошы, а значыць, мае месца "несумленнае выкарыстанне экасцяжыны без фінансавага ўнёска ў падтрыманне інфрмаструктуры".
Цяпер прайсціся па "Бацькавых сцяжынках" можна будзе толькі купіўшы квіток за 5 рублёў: факт аплаты будзе правяраць супрацоўнік лясніцтва. На арганізацыю масавых наведванняў права мае цяпер выключна Турыстычны інфармацыйны цэнтр Аршанскага раёна.
Post #5731
122

- 😁 2
- 💩 2