TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 296 subscribers
Post #5626 146
Лукашэнка мяняе свой народ на іншы: толькі ў Віцебскую вобласць прыедуць 5 тысяч грамадзян Узбекістана

Першыя 200 чалавек ужо тут. Дзяўчаты ў нацыянальных строях сустракалі іх з самалёта хлебам-соллю. Грамадзянам Узбекістана прапануюць працу ў сельскай гаспадарцы. Аляксандр Лукашэнка вымушана  прызнаў, што людзей там бракуе катастрафічна, бо ніхто не хоча жыць і працаваць у глыбінцы, дзе зачыняюцца школы і дзіцячыя садкі, ды і ўвогуле няма нармальнай інфраструктуры.

“Такім чынам атрымае развіццё Віцебская вобласць. У сельскай гаспадарцы мы даем жытло, бясплатную адукацыю, ахову здароўя — як нашым беларусам умовы”, - казаў Лукашэнка 13 ліпеня падчас  паездкі ў Шклоўскі раён. Праўда, на наступны дзень аптымізму ў яго словах паменела, асабліва што да ўмоваў пражывання грамадзян Узбекістана. “Мы ў вёсках маем больш-менш нармальнае жыллё. Разам прывядзем у парадак. І тое, што будзем будаваць, будзем будаваць для людзей”, - заявіў Лукашэнка 14 ліпеня ў Аршанскім раёне ў прысутнасці хакіма Андыжанскай вобласці Узбекістана Шухратбека Абдурахманава.

Увогуле ж прэс-служба Лукашэнкі анансавала прыбыццё ў Віцебскую вобласць 5 тысяч работнікаў з Узбекістана - па 500 чалавек штомесяц, пачынаючы з верасня. Іх "плануецца прыцягваць не толькі ў сельскую гаспадарку, але і ў будаўніцтва, прамысловасць, сферу паслуг, для працы ў якасці малодшага медыцынскага персаналу”, — гаворыцца ў паведамленні.

Анансавана, што на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна ўзбекскі бок атрымае 2 тыс. га для вырошчвання бульбы. “У неабходным аб’ёме” для гэтага будуць прадастаўлены бульбасховішчы. У сваю чаргу Беларусь, як заяўлена, “дапаможа з тэхналогіяй, забяспечыць пасадачным матэрыялам”.

Узбецкім партнёрам паабяцалі перададуць былую санаторную школу ў гарадскім пасёлку Багушэўск Сенненскага раёна, зачыненую шмат гадоў таму. Гэты будынак ужо шмат гадоў не могуць прадаць з аўкцыёну, але цяпер анансавана, што яе “пераабсталююць пад турбазу для адпачынку грамадзян Узбекістана”.

Таксама ў Віцебску плануюць адкрыць рэстарацыю ўзбецкай кухні і гандлёвы дом, дзе будуць прадавацца тавары з Узбекістану.
  • 😡 3
  • 👎 1
More from @vicspring
  1. Oct 17, 2026Судью, приговорившую политзаключенного к 3,5 года «химии», назначили работать в Витебск Ук…
  2. Oct 16, 2026Палітычнай зняволенай прызналі Галіну Усцюгаву, былую супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыкан…
  3. Oct 16, 2026Пенсіянеры з ваколіц Магілёва пратэстуюць супраць далучэння іх вёсак да Дрыбінскага раёна…
  4. Oct 16, 2026🗣 «Няма ніякіх падстаў казаць пра адлігу». Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды 15 ка…
  5. Oct 16, 2026Пад Віцебскам усталявалі памятны знак ураджэнцам Узбекістана – удзельнікам Вялікай Айчынна…
  6. Oct 15, 2026🔽Лепельскіх школьнікаў змушаюць прыходзіць на сустрэчы з Дзмітрыем Паўлічэнкам – камандзі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →