Палітычнай зняволенай прызналі Галіну Усцюгаву, былую супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыканкама
Мінскі гарадскі суд прызнаў яе вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага Кодэкса РБ:
- чч. 1 і 2 арт. 361-4 - Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч.3 арт. 361-1 - Стварэнне экстрэмісцкага фармавання;
- ч.1 арт.130 - Распальванне варожасці або варажнечы;
- ст.369-1 – Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
- ч.3 ст.361 – Заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь.
Што канкрэтна ёй паставілі ў віну, пакуль не вядома.
18 верасня яе ўключылі ў пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, які МУС перастаў абнаўляць на сваім сайце ўжо практычна месяц.
2 кастрычніка імя Галіны Усцюгавай з'явілася ў "спісе тэрарыстаў", які вядзе КДБ.
Галіна Усцюгава была дэпутаткай Бешанковіцкага райсавета мінулага склікання, дзе займалася пытаннямі аграпрамысловага комплекса і экалогіі. Раней - у 2000-я - яна была старшынёй Ульскага сельсавета. З 2013 года працавала начальнікам аддзела землеўпарадкавання Бешанковіцкага райвыканкама, потым працавала ў раённым аддзеле статыстыкі.
Post #5935
53

- 😢 1