TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 291 subscribers
Post #5895 43
У спіс тэрарыстаў  дадалі Галіну Усцюгаву і Віктара Гурына 

Віктар Гурын працаваў першым намеснікам гендырэктара «Белвеста» ў Віцебску. Яго затрымалі 3 сакавіка 2026 года і прад’явілі абвінавачанні па чатырох  артыкулах КК РБ:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады;
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы;
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

У 2020–2021 гадах мужчына пакідаў у Telegram-групах каментары з негатыўнай ацэнкай дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур, АМАП і Лукашэнкі. 3-га жніўня 2026 года яго асудзілі да трох гадоў і шасці месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу памерам 600 базавых велічыняў.

Галіна  Усцюгава
– былая супрацоўніца Бешанковіцкага райвыканкаму, у апошнія гады працавала ў аддзеле статыстыкі.  Мінскі гарадскі суд прызнаў жанчыну вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага Кодэкса РБ:
- чч. 1 і 2 арт. 361-4 - Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч.3 арт. 361-1  - Стварэнне экстрэмісцкага фармавання;
- ч.1 арт.130  - Распальванне варожасці або варажнечы;
- ст.369-1  – Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
- ч.3 ст.361  – Заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь.

Што канкрэтна ёй паставілі ў віну, пакуль не вядома.

КДБ абнавіў пералік «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» учора, 1 кастрычніка. У яго ўнеслі яшчэ 7 чалавек.  Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1470 асобаў, з якіх 719 — грамадзяне Беларусі.
More from @vicspring
  1. Oct 2, 2026Вясковец пайшоў з бітай у руках на старшыню сельвыканкаму Інцыдэнт адбыўся ў Віцебскім раё…
  2. Oct 2, 2026Асобаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, змусілі 🧹🪏 добраўпарадкаваць тэрыторыю да абласн…
  3. Oct 1, 2026Следчы камітэт абвясціў пра пачатак спецвытворчасці супраць 5-ці “каліноўцаў”. Двое з іх -…
  4. Oct 1, 2026“Хто распавёў, што школа развальваецца?” У Віцебску апытваюць вучняў СШ №18 28 верасня віц…
  5. Oct 1, 2026Жыхара Віцебска пакаралі за здзек з дзяржаўных сімвалаў. У чым жа ўласна быў “здзек”? Інцы…
  6. Oct 1, 2026Верагодна, палітвязня Міхаіла Філіпенку асудзілі за данаты ў падтрымку Украіны Гэта меркав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →