TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 291 subscribers
Post #5892 53
Жыхара Віцебска пакаралі за здзек з дзяржаўных сімвалаў. У чым жа ўласна быў “здзек”?

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ўлетку, калі па ўсім горадзе вывесілі дзяржаўныя сцягі да 3 ліпеня – афіцыйнага Дня незалежнасці.

Нецвярозы мужчына схапіўся за тканіну, і, пацягнуўшы яе, зламаў дрэўка сцяга, прымацаванага каля адной з гарадскіх крам. Відавочна не чакаўшы такога эфекту, віцяблянін разгубіўся, паспрабаваў прыладкаваць зламаны сцяг на месца, а калі гэта не атрымалася, перадаў яго супрацоўніку крамы.

Мужчына не кідаў сцяг пад ногі, не таптаўся па ім, не рваў на часткі, як адзін вядомы беларускі палітычны персанаж... Аднак падчас спробаў вярнуць сімвал у першапачатковае становішча “полотнище флага неоднократно касалось асфальтированной поверхности земли”, піша віцебская абласная газета. Гэта і было расцэнена як здзек з дзяржаўных сімвалаў, хоць мужчына і не рабіў гэтага свядома.

У судзе сваю віну ён прызнаў і пакаяўся, але ўсё адно быў пакараны. Яго асудзілі да двух гадоў выпраўленчых прац з адлічэннем у дзяржаўны бюджэт 15% заробку (але, паводле заканадаўства, не менш адной базавай велічыні штомесяц). Таксама суд накіраваў яго на прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
  • 🤬 1
  • 🤡 1
More from @vicspring
  1. Oct 1, 2026Следчы камітэт абвясціў пра пачатак спецвытворчасці супраць 5-ці “каліноўцаў”. Двое з іх -…
  2. Oct 1, 2026“Хто распавёў, што школа развальваецца?” У Віцебску апытваюць вучняў СШ №18 28 верасня віц…
  3. Oct 1, 2026Верагодна, палітвязня Міхаіла Філіпенку асудзілі за данаты ў падтрымку Украіны Гэта меркав…
  4. Sep 30, 2026Каб раскрытыкаваць палітыку Латвіі, на “круглы стол” у ПДУ запрасілі блогераў-перасяленцаў…
  5. Sep 30, 2026Стыпендыя ў Акадэміі МУС у 2-3 разы большая, чым у БДУ Раённыя газеты Віцебшчыны распачалі…
  6. Sep 30, 2026Медыяменеджар, былы палітвязень Андрэй Аляксандраў атрымаў прэмію Free Media Awards 2026 Ц…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →