TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 292 subscribers
Post #5888 53
Медыяменеджар, былы палітвязень Андрэй Аляксандраў атрымаў прэмію Free Media Awards 2026

Цырымонія прайшла ўручэння прэміі, якой палітвязень быў уганараваны сёлета ў верасні, прайшла ў Музеі Мунка ў Осла. Падчас выступу Андрэй Аляксандраў падкрэсліў, што незалежная журналістыка фактычна выцясняецца з Беларусі, а журналісты аказваюцца ў зняволенні або ў выгнанні, і што 15 прадстаўнікоў беларускай медыясферы застаюцца за кратамі.

Таму Андрэй Аляксандраў прысвяціў узнагароду сваім калегам, якія працягваюць працаваць у выгнанні або знаходзяцца ў зняволенні.

Сам ён выйшаў на волю 16 верасня ў ліку 25-ці іншых зняволеных, вызваленых па выніках двухдзённых перамоў спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам. Усе 25 чалавек былі дэпартаваныя з Беларусі.

Андрэй Аляксандраў нарадзіўся ў Ніжнім Тагіле, але дзяцінства правёў у Паставах, там скончыў школу. Вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Журналісцкую кар’еру пачынаў у Наваполацку.
  • 👍 1
More from @vicspring
  1. Sep 30, 2026Каб раскрытыкаваць палітыку Латвіі, на “круглы стол” у ПДУ запрасілі блогераў-перасяленцаў…
  2. Sep 30, 2026Стыпендыя ў Акадэміі МУС у 2-3 разы большая, чым у БДУ Раённыя газеты Віцебшчыны распачалі…
  3. Sep 29, 2026Facebook- акаўнт экс-палітвязня Максіма Вінярскага прызнаны "экстрэмісцкай інфармацыйнай п…
  4. Sep 29, 2026Полацкі суд “заблытаўся ў паказаннях” У абноўленым “Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх ма…
  5. Sep 29, 2026Знікла частка "экстрэмістаў" з сайта МУС З "пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзе…
  6. Sep 28, 2026Кадравы калапс у Беларусі засведчыла служба занятасці: "ярмаркі вакансій" праводзяць ужо д…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →