Facebook- акаўнт экс-палітвязня Максіма Вінярскага прызнаны "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй"
Рашэнне пра гэта 24 верасня прыняў суд Полацкага раёна і горада Полацка, 29 верасня Facebook- акаўнт Maksim Viniarski быў уключаны ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" разам з яшчэ двума асабістымі старонкамі - іх змест прызнаў "экстрэмісцкім" той самы полацкі суд.
Актывіст грамадскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі быў затрыманы 22 студзеня 2021 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС. Падчас ператрусу з яго кватэры канфіскавалі камп'ютарную тэхніку, тэлефоны, бчб-сімволіку, налепкі і балоны з аэразольнай фарбай. 25 траўня 2021 г. у Магілёўскім абласным судзе ён быў асуджаны з групай іншых грамадскіх актывістаў, якіх абвінавацілі ў абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу у масавых беспарадках па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Максіму Вінярскаму прызначылі 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Тэрмін пакарання ён адбываў у ПК-3. МУС унесла яго ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". 11 верасня 2025г. Максім Вінярскі быў вызвалены і прымусова перамешчаны на тэрыторыю Літвы ў ліку 52-х вязняў беларускага рэжыму.
Post #5887
52

- 🤬 1