TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 289 subscribers
Post #5879 42
У Оршы стварылі чарговы  вайскова-патрыятычны клуб. Цяпер іх 26

Нават школ у горадзе са 100-тысячным насельніцтвам меней – усяго 24 (разам з навучальнымі ўстановамі суседніх гарадкоў Барані і Балбасава). У “шырокім асартыменце” вайскова-патрыятычных клубаў прадстаўлены практычна ўсе сілавыя структуры, а таксама шэраг  вайсковых падраздзяленняў, якія ўзялі “шэфства” над школьнікамі.

Так, клуб «Витязь» дзейнічае пад патранажам в/ч 5524 Унутраных войскаў МУС, Клуб «Прометей» - пры садзеянні  Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, «Феникс» адккрыты дзеля супрацы з 407-й гвардзейскай артылерыйскай групай, «Зубр» арганізаваны пад эгідай Аршанскага РУУС і АМАПа МУС Віцебскага аблвыканкама...

 26-ты вайскова патрыятычны клуб, створаны пры сярэдняй школе №20,   назвалі “Доблесть”. Яго “шэфы” – Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта РБ.  Для першых 10-ці ўдзельнікаў-старшакласнікаў пашылі форму з адпаведнай сімволікай і ўзял з іх клятву, у якой дзеці паабяцалі “следовать примеру героев прошлого». На цырымонію традыцыйна запрасілі прадстаўнікоў раённай улады і праваслаўнага святара.

Сёлета ў траўні ў Оршы правялі першы злёт удзельнікаў вайскова-патрыятычных клубаў пад назвай «Служить Отечеству готов!». Арганізавалі яго супольна раённы аддзел адукацыі, ваенкамат, першы асобны стралковы батальён в/ч 5524. Для падлеткаў правялі спаборніцтвы па пераадоленню паласы перашкод, кіданню гранаты і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі – гэта ўжо класічны набор па “выхаванні патрыятызму”, як любяць паўтараць прыхільнікі мілітарызацыі беларускіх школьнікаў.
  • 💩 2
  • 🔥 1
More from @vicspring
  1. Sep 26, 2026Активиста из лепельской Боровки освободили в Армении Лев Михеев, которого грузинские власт…
  2. Sep 25, 2026У Грузіі затрыманы палітэмігрант з Лепельшчыны, які 5 гадоў чакае рашэння пра палітычны пр…
  3. Sep 25, 2026У Бешанковіцкім раёне праводзяць трэніроўкі так званага народнага апалчэння ▶️ Цягам верас…
  4. Sep 25, 2026🔽___________________________________________________________________🔽 Віцябляне ў шоку а…
  5. Sep 25, 2026Жыхару Сянна кіраўніцтва пагражала пакараннем за адмову выходзіць на суботнік 🧹🪏🪚 Пра г…
  6. Sep 25, 2026Былую выхавацельку дзіцячага сада абвясцілі “экстрэмісткай” Аксане Марынінай з Мінска праз…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →