TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 289 subscribers
Post #5870 200
Жыхару Сянна кіраўніцтва пагражала пакараннем за адмову выходзіць на суботнік 🧹🪏🪚

Пра гэты выпадак ён распавёў прававому інспектару абласной Федэрацыі прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі спорту і турызму падчас прыёму 24 верасня. Пытанне пра суботнікі – невыпадковае. Бо менавіта ў Сенненскім раёне суботнікі абвяшчаюць часцей, чым у іншых рэгіёнах вобласці.

Прадстаўніца прафсаюзу дала вычарпальны адказ: суботнік – справа выключна добраахвотная, і кіраўнік не мае права абвясціць вымову ці накласці іншае дысцыпінарнае спагненне за адмову ўзяць удзел у суботніку. Пакараць работніка ён можа толькі за невыкананне або няякаснае выкананне сваіх працоўных абавязкаў. Адказ зразумелы і чаканы, але засталося яшчэ адно пытанне: ці будзе пакараны кіраўнік, які запалохвае падначаленых такімі пагрозамі?

Апошні раённы суботнік у Сенненскім раёне правялі 10 верасня: “неабыякавых грамадзян” паслалі добраўпарадкаваць аграгарадок Янова, дзе неўзабаве будуць праводзіцца раённыя “Дажынкі”.

Да таго ў красавіку сенненцы бралі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку, у сакавіку – у раённым, і ўсё гэта – пад заклікі раённага кіраўніцтва “рабіць добрыя справы дзеля сваёй малай радзімы”, а па сутнасці – рабіць працу камунальных служб, якія не спраўляюцца са сваімі абавязкамі.
  • 🖕 2
More from @vicspring
  1. Sep 26, 2026У Оршы стварылі чарговы вайскова-патрыятычны клуб. Цяпер іх 26 Нават школ у горадзе са 100…
  2. Sep 25, 2026У Грузіі затрыманы палітэмігрант з Лепельшчыны, які 5 гадоў чакае рашэння пра палітычны пр…
  3. Sep 25, 2026У Бешанковіцкім раёне праводзяць трэніроўкі так званага народнага апалчэння ▶️ Цягам верас…
  4. Sep 25, 2026🔽___________________________________________________________________🔽 Віцябляне ў шоку а…
  5. Sep 25, 2026Былую выхавацельку дзіцячага сада абвясцілі “экстрэмісткай” Аксане Марынінай з Мінска праз…
  6. Sep 25, 2026🎉 Сёння свой Дзень народзінаў адзначае Алесь Бяляцкі Старшыні Праваабарончага цэнтра «Вяс…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →