У Бешанковіцкім раёне праводзяць трэніроўкі так званага народнага апалчэння ▶️
Цягам верасня вучэнні “народных апалчэнцаў” праводзяцца ў розных сельсаветах раёна. Іх навучаюць абыходжанню са зброяй і навыкам тактычнай медыцыны.
Стварэнне народнага апалчэння ў Беларусі пачалося ў 2022 годзе. Яно ствараецца нібыта дзеля абароны сваёй мясцовасці ў ваенны час, а таксма для забеспячэння правапарадку разам з міліцыяй. Паводле Міністэрства абароны, колькасць народнага апалчэння можа скласці 100-150 тыс. чалавек.
Тым часам вучэнні ў Бешанковіцкім раёне з'яўляюцца яркай ілюстрацыяй новага падыходу, які дзяржава апошнія гады актыўна навязвае грамадству. Уся афіцыйная рыторыка будуецца на штучным нагнятанні ваеннай істэрыі і планамерным стварэнні ілюзіі, нібыта краіна знаходзіцца ў суровым варожым атачэнні, і небяспека чакае літаральна за парогам уласнага дома.
Такая тактыка тоіць у сабе сур'ёзную шкоду для грамадства, паколькі атмасфера ваеннай пагрозы выкарыстоўваецца як апраўданне для далейшага здушэння грамадзянскіх правоў, уключаючы свабоду слова, сходаў і асацыяцый. У выніку правы і свабоды чалавека абясцэньваюцца, тады як любыя сілавыя ініцыятывы прапаганда выстаўляе як найвышэйшую праяву клопату аб насельніцтве.
На фота - "народныя апалчэнцы" з Бачэйкаўскага і Вульскага сельсаветаў.
Post #5877
46

- 🤮 1
- 🥱 1