У Грузіі затрыманы палітэмігрант з Лепельшчыны, які 5 гадоў чакае рашэння пра палітычны прытулак
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які таксама жыве ў гэтай краіне змагаецца за атрыманне такога ж статусу. Паводле слоў Кісляка, на прытулак Міхееў чакае ці не даўжэй за ўсіх іншых суайчыннікаў. У Грузіі ён браў удзел у розных акцыях і атрымліваў пагрозы ад беларускага КДБ.
Раніцай 25 верасня Міхееў звярнуўся ў аддзел міжнароднай абароны Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі ў вёсцы Марткопі, каб падоўжыць часовае пасведчанне асобы. Там яго затрымалі і павезлі ў дэпартамент у Тбілісі на сумоўе, пра што ён паспеў паведаміць Кісляку. Пасля гэтага сувязь перарвалася.
“Справа Льва разглядалася каля трох год. На сёння, меркавана, ён у стасусе прасіцеля прытулку, справа знаходзіцца ў Тбіліскім апеляцыйным судзе. Але, магчыма, яе ўжо разглядзелі і яму не паведамілі. Тады яго могуць затрымаць для дэпартацыі”, — патлумачыў Кісляк.
Паводле слоў праваабаронцы, дэпартацыя можа быць у краіну паходжання — Беларусь ці ў іншыя краіны.
Post #5878
44

- 😢 1