TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 290 subscribers
Post #5869 56
Былую выхавацельку дзіцячага сада абвясцілі “экстрэмісткай”

Аксане Марынінай з Мінска праз 10 дзён споўніцца 59 гадоў. Сёння яе імя і прозвішча з’явілася на сайце МУС у пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.

Паводле інфармацыі на сайце ведамства, суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч.1 арт.368 КК РБ – за абразу Аляксандра Лукашэнкі і паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ – за удзел у “дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Выглядае, што Аксану Марыніну асудзілі да “хатняй хіміі”.

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў абвінавачанні згаданы арт. 342 КК, які звычайна ўжываецца да ўдзельнікаў пратэстаў 2020 году. Тэрмін даўніны па гэтым артыкуле ( 5 год) даўно сышоў, але праваабаронцы адзначаюць, што толькі ў першай палове 2026 года (на 10 верасня 2026 года) па гэтым артыкуле ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 30 чалавек. Прычым у 27 чалавек арт. 342 выкарыстоўваўся ў спалучэнні з іншымі артыкуламі Крымінальнага кодэкса, у тым ліку з арт. 368 (абраза Аляксандра Лукашэнкі), як цяпер – у Аксаны Марынінай.

Аксана Марыніна мае вышэйшую педагагічную адукацыю ( БДПУ ім.М.Танка) і ўсё жыццё працавала ў дзіцячых дашкольных установах. Яе апошняе месца працы ( у 2024 годзе) – мінскі дзіцячы садок № 472.
  • 🤬 2
  • 😢 1
More from @vicspring
  1. Sep 25, 2026У Грузіі затрыманы палітэмігрант з Лепельшчыны, які 5 гадоў чакае рашэння пра палітычны пр…
  2. Sep 25, 2026У Бешанковіцкім раёне праводзяць трэніроўкі так званага народнага апалчэння ▶️ Цягам верас…
  3. Sep 25, 2026🔽___________________________________________________________________🔽 Віцябляне ў шоку а…
  4. Sep 25, 2026Жыхару Сянна кіраўніцтва пагражала пакараннем за адмову выходзіць на суботнік 🧹🪏🪚 Пра г…
  5. Sep 25, 2026🎉 Сёння свой Дзень народзінаў адзначае Алесь Бяляцкі Старшыні Праваабарончага цэнтра «Вяс…
  6. Sep 24, 2026‼️Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла пра памілаванне 15-ці чалавек ❗️Паводле афіцыйнай інфар…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →