TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 292 subscribers
Post #5886 50
Полацкі суд “заблытаўся ў паказаннях”

У абноўленым  “Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў” згаданы інтрнэт- рэсурс, які немагчыма знайсці па прапанаванай на сайце Міністэрства інфармацыі спасылцы.

Гэта старонка ў Instagram “ з назвай "aktybin_vtb", як сцвярджае міністэрства, паведаміўшы, што яе прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” суд Полацкага раёна і горада Полацка.

Аднак абазнаныя інтэрнэт-карыстальнікі сцвярджаюць, што гэта не назва, а частка ідэантыфікатара інтэрнэт-рэсурса, які  называецца “Віцебскі край”. Толькі чамусьці ў спасылцы на сайце Мінінфарма – поўны вінегрэт: там напісана не aktybin_vtb", а “actybin_vtb”. І, вядома, гэтая спасылка нікуды не вядзе...

Падобна, у судзе вырашылі, што галоўнае – прызнаць рэсурс пра навіны Віцебшчыны “экстрэмісцкім”, а ўжо які ў яго адрас у інтэрнэце – не важна. Таму звесткі ў міністэрства перадалі “ад балды”.

Вось толькі як цяпер быць падпісчыкам гэтай старонкі? Ці хутчэй адпісвацца, каб не трапіць пад рэпрэсіі за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў, ці проста пасмяяцца з тых, хто перадаваў звесткі ў Мінінфарм, і хто апублікаваў іх без праверкі?
  • 😁 4
More from @vicspring
  1. Sep 29, 2026Facebook- акаўнт экс-палітвязня Максіма Вінярскага прызнаны "экстрэмісцкай інфармацыйнай п…
  2. Sep 29, 2026Знікла частка "экстрэмістаў" з сайта МУС З "пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзе…
  3. Sep 28, 2026Кадравы калапс у Беларусі засведчыла служба занятасці: "ярмаркі вакансій" праводзяць ужо д…
  4. Sep 28, 2026У Оршы малююць новы мурал з Караткевічам. На старым месцы Сёлета ўвесну падчас рамонту дом…
  5. Sep 26, 2026Активиста из лепельской Боровки освободили в Армении Лев Михеев, которого грузинские власт…
  6. Sep 26, 2026У Оршы стварылі чарговы вайскова-патрыятычны клуб. Цяпер іх 26 Нават школ у горадзе са 100…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →