TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 291 subscribers
Post #5883 72
Кадравы калапс у Беларусі засведчыла служба занятасці: "ярмаркі вакансій" праводзяць ужо для пенсіянераў і асобаў з інваліднасцю

29 і 30 верасня такое мерапрыемства абвясціла Віцебская служба занятасці, працу гатовы прапанаваць 40 арганізацый і прадпрыемстваў горада. Падобныя запрашэнні адрасаваны гэтымі днямі асобам з інваліднасцю, пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту і ў іншых рэгіёнах. Усё гэта - у межах рэспубліканскай акцыі па працаўладкаванні.

Ні для каго не сакрэт, што пасля гвалту над мірнымі пратэстоўцамі ў 2020 годзе з Беларусі з'ехалі дзесяткі тысяч чалавек, потым з працы пачалі звальняць людзей пасля судоў і "сутак" за "распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце", наступным крокам стаў ідэалагічны кантроль ва ўстановах і на прадпрыемствах - не прайшоўшых яго на працу не возьмуць...

У выніку - вось яно: запрашэнне ў Беларусь іншаземцаў і прапановы папрацаваць тым, хто ўжо на заслужаным адпачынку ці мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
  • 👍 1
  • 🤔 1
More from @vicspring
  1. Sep 29, 2026Полацкі суд “заблытаўся ў паказаннях” У абноўленым “Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх ма…
  2. Sep 29, 2026Знікла частка "экстрэмістаў" з сайта МУС З "пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзе…
  3. Sep 28, 2026У Оршы малююць новы мурал з Караткевічам. На старым месцы Сёлета ўвесну падчас рамонту дом…
  4. Sep 26, 2026Активиста из лепельской Боровки освободили в Армении Лев Михеев, которого грузинские власт…
  5. Sep 26, 2026У Оршы стварылі чарговы вайскова-патрыятычны клуб. Цяпер іх 26 Нават школ у горадзе са 100…
  6. Sep 25, 2026У Грузіі затрыманы палітэмігрант з Лепельшчыны, які 5 гадоў чакае рашэння пра палітычны пр…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →