TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 292 subscribers
Post #5889 56
Стыпендыя ў Акадэміі МУС у 2-3 разы большая, чым у БДУ

Раённыя газеты Віцебшчыны распачалі чарговую кампанію па агітацыі патэнцыйных абітурыентаў за паступленне ў ВНК сілавых структур.

Адзін з галоўных аргументаў - матэрыяльны: маладым людзям распавядаюць пра тое, што навучэнцы будуць на поўным дзяржзабеспячэнні ды яшчэ атрымаюць стыпендыю памерам каля 800 рублёў.

На сёння ў Беларусі не ў кожнага працаўніка зарплата такога памеру, не кажучы ўжо пра пенсіі. Для параўнання: стыпендыя ў Беларускім дзяржаўным універсітэце складае ад 261 да 418 рублёў, у залежнасці ад сярэдняга бала.

Такі падыход выразна сведчыць пра праярытэты ў краіне: ні будучых лекараў, ні настаўнікаў, ні адмыслоўцаў у сферы эканамікі не заманьваюць у прафесію настолькі адкрытым подкупам у абмен на лаяльнасць да ўладаў.
  • ❤ 1
  • 👎 1
  • 💩 1
More from @vicspring
  1. Sep 30, 2026Каб раскрытыкаваць палітыку Латвіі, на “круглы стол” у ПДУ запрасілі блогераў-перасяленцаў…
  2. Sep 30, 2026Медыяменеджар, былы палітвязень Андрэй Аляксандраў атрымаў прэмію Free Media Awards 2026 Ц…
  3. Sep 29, 2026Facebook- акаўнт экс-палітвязня Максіма Вінярскага прызнаны "экстрэмісцкай інфармацыйнай п…
  4. Sep 29, 2026Полацкі суд “заблытаўся ў паказаннях” У абноўленым “Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх ма…
  5. Sep 29, 2026Знікла частка "экстрэмістаў" з сайта МУС З "пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзе…
  6. Sep 28, 2026Кадравы калапс у Беларусі засведчыла служба занятасці: "ярмаркі вакансій" праводзяць ужо д…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →