Каб раскрытыкаваць палітыку Латвіі, на “круглы стол” у ПДУ запрасілі блогераў-перасяленцаў
У Полацкім дзяржаўным універсітэце правялі ўжо другое мерапрыемства на працягу гэтага месяца, дзе крытыкавалі суседнюю дзяржаву за “недружалюбнае” стаўленне да Беларусі. Да ўдзелу ў “круглым стале” «Беларусь – Латвия» прыцягнулі выкладчыкаў ВНУ, а таксама двух адыёзных блогераў, якія нядаўна пераехалі з Латвіі – Рамана Самуля і Максометра.
Абодва блогеры вядомыя тым, што крытыкуюць жыццё ў Латвіі. Раман Самуль у сваім відэаблогу любіць распавядаць, як меў бізнес “з абаротам у мільён еўра штомесяц”, але ўсё страціў у ковідныя часы, калі актыўна выступаў супраць антыэпідэміялагічных абмежаванняў, прышчэпак і нашэння масак у грамадскіх месцах.
"Фішка" блогера Максометра - гэта парушэнне правоў мужчын і "правільныя" стасункі з жанчынамі. Ён - прыхільнік "Мужского движения", якое выступае за патрыярхат. Блогер сцвярджае, што ў Латвіі ён не знаходзіў водгуку сваім прынцыпам, а вось у Беларусі знайшоў сапраўдную свабоду.
Гэтыя два блогеры выступалі ў якасці "экспертаў", крытыкуючы палітыку і эканоміку краіны, з якой яны з'ехалі. Іншых ахвотных прадставіць "латыскі бок" на ідэалагічным мерапрыемстве не знайшлося. 🔗https://tinyurl.com/47p6h85y
Post #5890
278

- 🤡 1