TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 292 subscribers
Post #5834 101
‼️На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і яго жонка Ірына Злобіна‼️

Яны ажаніліся ў зняволенні. Абодвух затрымалі 12 студзеня 2021-га.Ірыну Злобіну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці) і ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве). У Андрэя Аляксандрава, акрамя гэтых артыкулаў, было яшчэ два: ч. 1 арт. 361 1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) ды ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў).

У кастрычніку 2022 г. журналіста асудзілі на 14 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Віны Андрэй Аляксандраў не прызнаў. Ен адбываў пакаранне ў наваполацкай ПК-1. Ірыне Злобінай суд прызначыў 9 гадоў зняволення.

Андрэй Аляксандраў нарадзіўся ў Ніжнім Тагіле, але дзяцінства правёў у Паставах, там скончыў школу. Вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрымаў ступень магістра медыяменеджменту ў Вестмінстэрскім універсітэце ў Лондане.

Журналісцкую кар’еру пачынаў у Наваполацку.
У 2009—2012 гг. з’яўляўся намеснікам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў. Быў супрацоўнікам міжнародных арганізацый Index on Censorship і Article 19. У 2015—2018 гг. быў намеснікам дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Са жніўня да лістапада 2020 г. Аляксандраў і Злобіна супрацоўнічалі з краўдфандынгавай платформай BY_help, якая дапамагала ўдзельнікам пратэстаў супраць сфабрыкаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года выплачваць адміністрацыйныя штрафы за ўдзел у акцыях.

Андрэя Аляксандрава, Ірыну Злобіну, а таксама ўраджэнку Віцебска Яну Пінчук у ліку 25-ці іншых зняволеных вызвалілі з-за кратаў 16 верасня па выніках двухдзённых перамоў спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам.
  • 👍 3
  • ❤ 1
  • 🤡 1
More from @vicspring
  1. Sep 30, 2026Каб раскрытыкаваць палітыку Латвіі, на “круглы стол” у ПДУ запрасілі блогераў-перасяленцаў…
  2. Sep 30, 2026Стыпендыя ў Акадэміі МУС у 2-3 разы большая, чым у БДУ Раённыя газеты Віцебшчыны распачалі…
  3. Sep 30, 2026Медыяменеджар, былы палітвязень Андрэй Аляксандраў атрымаў прэмію Free Media Awards 2026 Ц…
  4. Sep 29, 2026Facebook- акаўнт экс-палітвязня Максіма Вінярскага прызнаны "экстрэмісцкай інфармацыйнай п…
  5. Sep 29, 2026Полацкі суд “заблытаўся ў паказаннях” У абноўленым “Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх ма…
  6. Sep 29, 2026Знікла частка "экстрэмістаў" з сайта МУС З "пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзе…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →