Асобаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, змусілі 🧹 добраўпарадкаваць тэрыторыю да абласных “Дажынак”
Гэтая імпрэза сёлета запланавана ў райцэнтры Мёры. Грамадзян, якія стаяць на ўліку ў тамтэйшай крымінальна-выканаўчай інспекцыі, заабавязалі прыбіраць смецце на цэнтральных вуліцах. Інвентар выдала мясцовая служба ЖКГ, але пра спецвапратку ці хаця б рукавіцы для “памочнікаў” ніхто не паклапаціўся.
“Подобные комплексные подходы будут продолжены и в дальнейшем, чтобы каждый человек, оказавшийся в трудной жизненной ситуации, мог найти поддержку и достойное применение своим силам на благо родного района”, - адсправаздачыліся мясцовыя міліцыянты.
Усю праўду яны не распавядаюць. А яна ў тым, што ўдзел у такой працоўнай дзейнасці – справа далёка не добраахвотная. Перш чым вывесці людзей на вуліцу з мяцёлкамі іх сабралі на “тэарэтычную” – на прафілактычную гутарку пра шкоду алкагалізму і неабходнасць працаўладкавання. Наведванне прафілактычных мерарпрыемстваў для тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, - абавязковае. Інакш для іх наступае адказнасць паводле арт. 24.3 КаАП – за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, і за гэта чакае пакаранне – ад штрафа да прымусовых прац і нават арышта.
Таму заявы пра то, што “подучетные получили стимул к трудовой занятости” і што “такие мероприятия помогают формировать у граждан ответственность и чувство сопричастности к общему делу” – звычайнае пустазвонства. Увесну і ўвосень па ўмовах дэфіцыта дворнікаў прымусовая праца тых, хто стаіць на ўліку ў КВІ, увогуле становіцца "сезоннай з'явай". 🔗https://tinyurl.com/2sn2uryz
Post #5896
55


- 🖕 1