Караткевіч на фоне поля і бярозак. Як вам?
Інстаграм-акаўнт Аршанскага райвыканкама апублікаваў некалькі здымкаў новага мурала на доме №2 па вул.Марата.
Малюнак, які з'явіўся там замест ранейшага, ужо скончаны. Як было і як стала, можна параўнаць тут: мы падрабязна пісалі пра тое, што мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча, апынуўся пад тэрмашубай падчас рамонту будынка.
Для яшчэ аднаго параўнання публікуем фотаздымак знакамітага беларускага пісьменніка, ураджэнца Оршы, які быў узяты за аснову для новага гарадскога арт-аб'екта.
Post #5899
32

