🔽Лепельскіх школьнікаў змушаюць прыходзіць на сустрэчы з Дзмітрыем Паўлічэнкам – камандзірам “эскадронаў смерці”
На працягу лета сілавік, вядомы ўдзелам у стварэнні таемнага фармавання, якое ў 1990-х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, праведзіў “практыкумы” са зброяй для выхаванцаў дзіцячага летніка ў Лепельскім раёне. Цяпер яго пачалі запрашаць і ў школы.
Выступы Паўлічэнкі перад дзецьмі ўсяляк заахвочвае кіраўнік раённага аддзела адукацыі Галіна Гарбёнак, якая лічыць, што такія “практыкумы”, дзе вучаць карыстацца зброяй і паказваюць прыёмы рукапашнага бою, - гэта складнік патрыятычнага выхавання. Таму адміністрацыі школ абавязалі прымаць Паўлічэнку і забяспечваць яму аўдыторыю “дзеля выхавання патрыятызму”.
Днямі Дзмітрый Паўлічэнка разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Віктарам Азаронкам наведаў Бароўскую сярэднюю школу. Гэта тандэм склаўся яшчэ 2 гады таму ў паездках па Лепельшчыне і наваколлях, і ў прыватнасці - у дзіцячы летнік у Бароўцы. Апошнім часам да тандэма далучаюцца прадстаўнікі спецназу, якія праводзяць практычныя заняткі, дзе падлеткам паказваюць сілавыя прыёмы і знаёмяць з рознымі відамі зброі. Па такім самым сцэнары адбылася і апошняя сустрэча ў Бароўцы.
Паўлічэнка шмат гаварыў пра “патрыятызм”, як ён яго разумее. А гэтае разуменне ў яго досыць спецыфічнае: прыкладам, аднойчы падчас сустрэчы з дзецьмі ён распавядаў, як у 2020-м пратэстоўцы "поджигали сотрудников милиции" і што "у каждого задержанного при себе был молоток, каска, бутылки с зажигательной смесью". А таксама пра "кропкі", дзе людзям "выдавались деньги, распространялись алкоголь и наркотики".
Post #5929
63


- 🤬 4
- 💩 1