TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 295 subscribers
Post #5928 65
У прыхільніцы “русского мира” Эльвіры Мірсалімавай таксама ўзялі ўзор ДНК. ✏️Яна пракаментавала: “Гэта сапраўды зручна!”

Эльвіра Мірсалімава напісала ў сваім Тг-канале, што за ўчорашні дзень ёй “4 разы патэлефанавалі з розных аддзелаў” віцебскай міліцыі. Яе запрашалі на “гутаркі”, і на адну з іх яна сёння ўжо схадзіла.

За колькі дзён да гэтага яе выкдікалі на здачу біяматэрыялаў. “Насколько мне известно, ДНК собирают у всех родственников выдворенных из Белоруссии политических оппонентов. Но мне пояснили, это так: если мой труп найдут, меня сразу опознают. Подумала, что это, действительно, удобно, поэтому сдала”, - напісала Мірсалімава.

Сябе яна таксама ў пэўным сэнсе лічыць апанентам улады – калі сцвярджае, што ў Беларусі чыноўнікі занадта актыўна спрыяюць распаўсюду беларускай мовы і культуры, або калі сварыцца на прапагандыста Рыгора Азаронка, які часам згадвае Мірсалімаву ў сваіх тэлевізійных спічах. І, вядома, калі яе судзяць за “несанкцыянаванае пікетаванне” ў інтэрнэце, хаця “рускамірская” актывістка ўсяляк падкрэслівае, што яна “не бэчэбэшніца”.

Магчыма, пра узор ДНК ёй не паведамілі ўсёй праўды, або Эльвіра Мірсалімава яе свядома прыхоўвае. Сапраўды, генетычны матэрыял часта бяруць у сваякоў тых, хто находзіцца ў вымушанай палітычнай эміграцыі. Прыкладам, як яе сястра Крысціна, якая пакінула Беларусь пасля пераследу за ўдзел у пратэстах 2020 году. У адрозненне ад Эльвіры, яна не падтрымлівае ідэі " русского мира" і мае прабеларускія погляды.
  • 💩 2
  • 🤡 2
More from @vicspring
  1. Oct 17, 2026Нават на "Дажынках" агітуюць ісці працаваць у міліцыю І, канешне ж, паўсюль у Мёрах, дзе п…
  2. Oct 17, 2026Судью, приговорившую политзаключенного к 3,5 года «химии», назначили работать в Витебск Ук…
  3. Oct 16, 2026Палітычнай зняволенай прызналі Галіну Усцюгаву, былую супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыкан…
  4. Oct 16, 2026Пенсіянеры з ваколіц Магілёва пратэстуюць супраць далучэння іх вёсак да Дрыбінскага раёна…
  5. Oct 16, 2026🗣 «Няма ніякіх падстаў казаць пра адлігу». Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды 15 ка…
  6. Oct 16, 2026Пад Віцебскам усталявалі памятны знак ураджэнцам Узбекістана – удзельнікам Вялікай Айчынна…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →