Эльвіра Мірсалімава раскрытыкавала слова “валошка”
Віцебская прыхільніца “русского мира” лічыць, што беларусы, якія размаўляюць на “трасянцы”, ужываюць слова “васілёк”, а не “валошка”. І што “белорусскоговорящих у нас практически нет».
Развагамі пра “васількі” і “валошкі” яна падзялілася ў сваім Тэлеграм-канале. А нагодай стала новая гарадская міні-скульптура. Справа ў тым, што больш за год таму для турыстычнай прывабнасці гарадская адміністрацыя прапанавала паставіць у Віцебску скульптуры якога-небудзь “талісмана” горада. І такім персанажам стаў “Валошнік” , візуальны вобраз якога прыдумала віцебская студэнтка Настасся Мядзведзева - пераможца творчага конкурса.
Праўда, цяпер слова “Валошнік” невядома чаму трансфармавалася ў “Валошку”. Але дзве фігуркі ў валошкавых вянках ужо з'явіліся на мосце, дзе маладыя пары чапляюць замочкі падчас вяселляў.
Эльвіра Мірсалімава лічыць, што “талісман” для Віцебска памылкова назвалі не “васільком”, а “на заходні манер”. ➡️https://tinyurl.com/5n6648ux
Post #4819
123

- 🤬 6
- 🖕 1