TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 296 subscribers
Post #5934 50
Пенсіянеры з ваколіц Магілёва пратэстуюць супраць далучэння іх вёсак да Дрыбінскага раёна

Яшчэ ўвесну стала вядома, што беларускія ўлады вырашылі гвалтам павялічыць тэрыторыю Дрыбінскага раёна як самага маленькага ў краіне. Новы адміністрацыйны падзел не ўзгадняўся з мясцовым насельніцтвам: людзям проста паведамілі, што Дрыбінскі раён будзе павялічаны за кошт далучэння частак тэрыторый Шклоўскага, Горацкага і Магілёўскага раёнаў. Разам з зямлёй і прыгоннымі сялянамі да Дрыбінскага раёна будуць далучаны і прадпрыемствы, якія знаходзяцца да гэтых тэрыторый.

Што гэта азначае для іх на практыцы, у TikTok распавялі жыхары вёсак Магілёўскага раёна, якіх вырашылі прымусова зрабіць “дрыбінцамі”. Для пенсіянераў – а менавіта яны складаюць большасць насельніцтва вёсак, якія вырашана далучыць, змены нясуць вялікія нязручнасці. Яны кажуць, што новы цэнтр раёна знаходзіцца ад іх за 60 км, тады як Магілёў – за 20, прычым у абласным цэнтры у многіх ёсць маладзейшыя сваякі, якія могуць дапамагчы ў вырашэнні жыццёвых пытанняў: дапамагчы дабрацца дадому ці ў госці, запісаць да лекара, вырашыць пытанні з раённымі ўладамі. У далёкім Дрыбіне – усё чужое, ды людзям проста нязручна перакройваць свае патрэбы пад новае адміністрацыйнае падзяленне.

Таму вясковыя пенсіянеры запісалі відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай правесці павелічэнне Дрыбінскага раёна больш гнутка- каб яно не парушаў інтарэсы жыхароў іншых рэгіёнаў. У каментарах гледачы падтрымалі гэтую ініцыятыву, заўважаючы, што ў 21-м стагоддзі з людзьмі нельга абыходзіцца так, як у часы прыгоннага права.
More from @vicspring
  1. Oct 17, 2026Судью, приговорившую политзаключенного к 3,5 года «химии», назначили работать в Витебск Ук…
  2. Oct 16, 2026Палітычнай зняволенай прызналі Галіну Усцюгаву, былую супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыкан…
  3. Oct 16, 2026🗣 «Няма ніякіх падстаў казаць пра адлігу». Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды 15 ка…
  4. Oct 16, 2026Пад Віцебскам усталявалі памятны знак ураджэнцам Узбекістана – удзельнікам Вялікай Айчынна…
  5. Oct 15, 2026🔽Лепельскіх школьнікаў змушаюць прыходзіць на сустрэчы з Дзмітрыем Паўлічэнкам – камандзі…
  6. Oct 15, 2026У прыхільніцы “русского мира” Эльвіры Мірсалімавай таксама ўзялі ўзор ДНК. ✏️Яна пракамент…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →