Дзмітрый Паўлічэнка праводзіў “практыкум” са зброяй у дзіцячым летніку “Бароўка”
Сілавік, вядомы ўдзелам у стварэнні і кіраванні «эскадронамі смерці», навучаў дзяцей асновам рукапашнага бою і карыстання зброяй, удзельнічаў у занятках па медычнай і агнявой падрыхтоўцы. Мерапрыемства назвалі “семінарам-практыкумам”.
Кіраўніка таемнага фармавання, якое ў 1990-х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, ужо традыцыйна запрасілі выступіць у дзіцячым летніку разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Віктарам Азаронкам.
Апрача трэніровак, якія праводзілі байцы спецназа, дзецям шмат распавядалі пра патрыятызм і ягоную асноўную, паводле дэпутата, складаную частку - неабходнасць авалодвання вайсковымі навыкамі, каб выступіць на абарону сваёй дзяржавы.
Post #5534
759



- 👎 3