Полацкая міліцыя агітуе ў свае шэрагі вайскоўцаў
Агітацыйнае мерапрыемства, названае "профарыентацыйным", правялі ў вайсковай частцы 5530.
Энтузіязм "агітатараў" у пагонах быў накіраваны на хлопцаў, якія ў хуткім часе звольняцца ў запас. Замест грамадзянскіх прафесій ім прапаноўвалі ісці служыць у міліцыю, абяцаючы шырокія перспектывы - бесплатнае навучанне ў Акадэміі МУС, пенсію ў 48 гадоў, адпачынак ад 30 да 45 дзён, ільготныя крэдыты на жыллё і гэтак далей.
Застаецца пытанне: колькі ж патрабуецца сілавікоў у Беларусі, калі ў ях шэрагі бесперапынна зазаваюць, то школьнікаў, то навучэнцаў каледжаў, то вайскоўцаў?
Post #5927
33

- 🤬 1
- 💩 1