TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 295 subscribers
Post #5923 35
Тэрыторыю Лёзненскага РАУС змусілі прыбіраць грамадзян, якія стаяць там на ўліку

Па ўсёй Віцебшчыне шырока разгарнуліся “добраахвотныя працы”, арганізаваныя ў межах “прафілактычных мерапрыемстваў” для тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Цяперашняя актывізацыя – сезонная: падуліковых асобаў выкарыстоўваюць у якасці дворнікаў, якіх у рэгіёне бракуе катастрафічна.

У міліцыі запісваюць такое ў разрад “працатэрапіі” і “сацыялізацыі”, сцвярджаючы, што грамадска-карысная праца дапамагае ўстаць на “шлях выпраўлення”.

Грамадзян, якія знаходзяцца ў залежным ад міліцыі становішчы, звычайна накіроўваюць на нейкія грамадскія аб’екты – у паркі ці жылыя двары. У Лёзне пайшлі далей: міліцыя выкарыстала бясплатную працоўную сілу для ўборкі тэрыторыі свайго ж райаддзелу.

Мерапрыемства, як і паўсюль, было комплексным: падуліковых грамадзян спачатку выклікалі на гутарку пра неабходнасць весці законапаслухмяны лад жыцця, і толькі потым далі ў рукі граблі і мяцёлкі. Пайсці дахаты пасля “тэарэтычнай часткі”, адмовіўшыся ад бясплатнай прымусовай працы, немагчыма: для такіх рызыкантаў наступае адказнасць паводле арт. 24.3 КаАП – за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. І, адпаведна, пакаранне - ад штрафа да прымусовых прац і нават арышту.
  • 🤬 2
More from @vicspring
  1. Oct 13, 2026Керамістаў, мастакоў, разьбяроў па дрэве і ювеліраў агітуюць перакваліфікавацца ў міліцыян…
  2. Oct 12, 2026Віцяблянцы, якую абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, прапанавалі напісаць распіску, што яна не…
  3. Oct 12, 2026🤬 Палітзняволеную Вольгу Брыцікаву ў траўні змяшчалі ў ШІЗА Паводле інфармацыі праваабаро…
  4. Oct 9, 2026❤️‍🩹Лічба дня — 400 Менавіта столькі чалавек, паводле звестак кампаніі «Праваабаронцы суп…
  5. Oct 9, 2026У Полацку АМАПаўцаў вучылі змагацца з “масавымі беспарадкамі” Выяздное навучанне для супра…
  6. Oct 8, 2026🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻 На сайце МУС з'явілася абвестка пра "тэхнічныя прычыны", па якіх…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →