TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 295 subscribers
Post #5921 448
Віцяблянцы, якую абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, прапанавалі напісаць распіску, што яна не вернецца ў Беларусь

Пра амаль што анекдатычны выпадак яна распавяла на ўмовах ананімнасці, атрымаўшы некалькі паведамленняў ад супрацоўніка беларускага крымінальнага вышуку ў сацыяльных сетках.

Жанчыне было прапанавана напісаць “распіску” пра тое, дзе яна жыве зараз, і што яна не збіраецца вяртацца на радзіму. А потым сфатаграфавацца з гэтым “дакументам” і даслаць аўтару прапановы. Тады, як патлумачыў супрацоўнік, ен нібыта зможа “прыпыніць” крымінальную справу, заведзеную супраць яе за “абразу прадстаўніка ўлады”.

Таксама супрацоўніка МУС цікавілі звесткі пра сям’ю віцяблянкі, і яе планы на бліжэйшую будучыню. Але жанчына ад размоваў на ўсе гэтыя тэмы адмовілася, бо падазрае, што ў крымінальным вышуку наўрад ці клапоцяцца пра тое, каб “прыпыніць” яе справу. І што найхутчэй там проста спрабуюць здабыць пра яе нейкія дадатковыя звесткі.
  • 😁 2
  • 🤬 1
More from @vicspring
  1. Oct 13, 2026Тэрыторыю Лёзненскага РАУС змусілі прыбіраць грамадзян, якія стаяць там на ўліку Па ўсёй В…
  2. Oct 13, 2026Керамістаў, мастакоў, разьбяроў па дрэве і ювеліраў агітуюць перакваліфікавацца ў міліцыян…
  3. Oct 12, 2026🤬 Палітзняволеную Вольгу Брыцікаву ў траўні змяшчалі ў ШІЗА Паводле інфармацыі праваабаро…
  4. Oct 9, 2026❤️‍🩹Лічба дня — 400 Менавіта столькі чалавек, паводле звестак кампаніі «Праваабаронцы суп…
  5. Oct 9, 2026У Полацку АМАПаўцаў вучылі змагацца з “масавымі беспарадкамі” Выяздное навучанне для супра…
  6. Oct 8, 2026🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻 На сайце МУС з'явілася абвестка пра "тэхнічныя прычыны", па якіх…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →