TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 295 subscribers
Post #5915 106
🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻🔻
На сайце МУС з'явілася абвестка пра "тэхнічныя прычыны", па якіх недасяжныя "экстрэмісцкія" спісы

Пералік так званых "экстрэмісцкіх фармаванняў" не абнаўляўся на сайце ведамства з 3-га верасня. Але гэта зусім не азначае, што ў гэты спіс перасталі дадаваць усё новых суб'ектаў.

28 верасня мы заўважылі, што з "пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", знікла частка спіса, абноўленага 25 верасня. Там і да сённяшняга дня можна паглядзець толькі звесткі, актуальныя на 18 верасня.

"Тэхнічныя прычыны", пра якія гаворыцца ў сённяшнім паведамленні, могуць азначаць для інтэрнэт-карыстальнікаў усё, што заўгодна. Ад удасканалення працы сайта да памкнення схаваць ад грамадскасці дадзеныя пра асуджаных па палітычна матываваных артыкулах. Падобнае ўжо было, каля пасля "тэхнічных работ" на сайце Вярхоўнага суда знікла агульнадаступная база судовых выракаў і рашэнняў - цяпер з ёй можа знаёміцца толькі вузвае кола асобаў па адмысловым запыце.
  • ❤ 1
  • 😁 1
More from @vicspring
  1. Oct 13, 2026Тэрыторыю Лёзненскага РАУС змусілі прыбіраць грамадзян, якія стаяць там на ўліку Па ўсёй В…
  2. Oct 13, 2026Керамістаў, мастакоў, разьбяроў па дрэве і ювеліраў агітуюць перакваліфікавацца ў міліцыян…
  3. Oct 12, 2026Віцяблянцы, якую абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, прапанавалі напісаць распіску, што яна не…
  4. Oct 12, 2026🤬 Палітзняволеную Вольгу Брыцікаву ў траўні змяшчалі ў ШІЗА Паводле інфармацыі праваабаро…
  5. Oct 9, 2026❤️‍🩹Лічба дня — 400 Менавіта столькі чалавек, паводле звестак кампаніі «Праваабаронцы суп…
  6. Oct 9, 2026У Полацку АМАПаўцаў вучылі змагацца з “масавымі беспарадкамі” Выяздное навучанне для супра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →