Керамістаў, мастакоў, разьбяроў па дрэве і ювеліраў агітуюць перакваліфікавацца ў міліцыянты
Менавіта з такой мэтаў у віцебскім прафесійна-тэхналагічным каледжы праводзілі “Дзень выбара прафесіі”.
Гэтая навучальная ўстанова рыхтуе спецыялістаў у галіне дэкараўна-прыкладной творчасці, афарміцельскай і ювелірнай справе. А таксама кіроўцаў, спецыялістаў для лясной гаспадаркі і аператараў кампутарнай графікі. Але нават такі шырокі спектр спецыяльнасцяў кіраўніцтва навучальнай установы палічыла мала запатрабаваным у Беларусі, запрасіўшы супрацоўнікаў абласнога ўпраўлення МУС рэкламаваць “магчымасці для прафесійнай і асабістай самарэалізацыі ў міліцыі”.
Агітавалі падлеткаў стандартным наборам “плюшак”: ільготным крэдытаваннем на жытло, а таксама перспектывай атрымання службовага і арэнднага жылля і магчымасцю выйсці на пенсію пасла 20 гадоў службы. Для навучэнцаў разгарнулі выставу зброі і абмундзіравання, падрыхтаваную супрацоўнікамі АМАП. І напрыканцы раздалі анкеты пра тое, ці ўдалося кагосьці заагітаваць перакваліфікавацца ў міліцыянты па сканчэнні каледжа.
Post #5922
45

- 👎 1
- 😁 1
- 🖕 1