TGViewer
Віцебская Вясна Віцебская Вясна @vicspring · 295 subscribers
Post #5925 55
Суд Ушацкага раёну прызнаў "экстрэмісцкім" акаўнт праваабаронцаў пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Я яшчэ 5 інтэрнэт-рэсурсаў. Усё - у адзін дзень.

Матэрыялы ў суд падрыхтавала пракуратура Ушацкага раёна.

9 кастрычніка тамтэйшы суд прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй"
акаўнты ў Instagram:
- "СТУДЫЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ТАТУIРОЎКИ Варшава"
- "ХАТКА- беларускае культурнае таварыства. Гданьск"
і акаўнты ў Facebook:
-"Смяротнае пакаранне ў Беларусi" - гэта старонка, створаная беларускімі праваабаронцамі для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання, якое дагэтуль існуе ў Беларусі.
- "Беларускiя Студэнты за Свабоду".
- "Aliaksei Tsyhankou"
- "Yana Zmagar" .

13 кастрычніка гэтыя інтэрнэт-рэсурсы былі ўнесены ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Некалькімі днямі раней "плённай працай" у змаганні з "экстрэмізмам" вызначыўся суд Полацкага раёна і горада Полацка. 8 кастрычніка ён прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" 7 акаўнтаў у Facebook:
- "Рух Воля".
- "Баста."
- "Вольная Беларусь".
- "Caterine Bauré" - старонка беларускай праваабаронцы і юрысткі, якая жыве ў Францыі.
- "Юрась Дзяшук" - старонка беларускага журналіста-палітэмігранта.
- "Symon Gromyko" і "Volha Aheyeva" - гэта старонкі беларускіх актывістаў, вымушаных пакінуць радзіму.
  • 🤬 1
More from @vicspring
  1. Oct 14, 2026Полацкая міліцыя агітуе ў свае шэрагі вайскоўцаў Агітацыйнае мерапрыемства, названае "проф…
  2. Oct 14, 2026Несуцяшальная статыстыка да Дня маці ў Віцебскай вобласці Галоўнае абласное статыстычнае ў…
  3. Oct 13, 2026Тэрыторыю Лёзненскага РАУС змусілі прыбіраць грамадзян, якія стаяць там на ўліку Па ўсёй В…
  4. Oct 13, 2026Керамістаў, мастакоў, разьбяроў па дрэве і ювеліраў агітуюць перакваліфікавацца ў міліцыян…
  5. Oct 12, 2026Віцяблянцы, якую абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, прапанавалі напісаць распіску, што яна не…
  6. Oct 12, 2026🤬 Палітзняволеную Вольгу Брыцікаву ў траўні змяшчалі ў ШІЗА Паводле інфармацыі праваабаро…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →