05.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"!
Маршрут: Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман (≈300 км)
У ВОЎЧКАВІЧАХ наведаем магілу графіні Жазэфіны Гутэн-Чапскай і паглядзім на руіны касьцёлу Сэрца Езуса і Панны Марыі (1904). У ПРЫЛУКАХ пабачым гатычны палацык роду Чапскіх ХІХ ст. Пабываем на самай высокай кропцы Беларусі – ГАРЫ СЬВЯТОЙ. У СТАНЬКАВЕ нас чакае родавы маёнтак Чапскіх – тут захаваліся флігелі, гаспадарчыя пабудовы, брама, альтанка і руіны таямнічай крыпты. УЗДА сустрэне нас сапраўднай пірамідай, збудаванай як капліца-пахавальня Завішаў у 1802 року. У КУХЦІЧАХ мы наведаем сядзібна-паркавы комплекс роду Завішаў і пабачым кальвінскі збор XVI стагодзьдзя. У НАДНЁМАНЕ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст., дзе Якуб Наркевіч-Ёдка праводзіў вопыты па фізіцы і хіміі, эксперыментаваў з электрычнасьцю і адкрыў санаторый, салярый і першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 110 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 05.12 Прылукі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
21.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"!
Маршрут: Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае (≈250 км)
У вёсцы НОВАЕ ПОЛЕ вас чакае палац Друцкіх-Любецкіх ХІХ ст. у стылі класіцызм, а пасьля мы патрапім у сталіцу кантрабандыстаў – мястэчка РАКАЎ, што сустрэне нас сваім каларытам, гісторыяй і цудоўнай архітэктурай, а таксама шматлікімі таямніцамі і загадкамі. У суседняй вёсцы КІЯВЕЦ пахаваны прафесар Віленскага ўніверсітэту Готфрыд Эрнст Гродэк, які быў настаўнікам Адама Міцкевіча, але гэта толькі пачатак найцікавай гісторыі! Далей нас чакае ТУПАЛЬШЧЫНА – тут пабачым капліцу-пахавальню Жаброўскіх (1868) і магілу славутага пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а пасьля завітаем у легендарную МАЛУЮ ЛЮЦЫНКУ, дзе на беразе возера захаваўся маляўнічы пагорак, на якім калісьці стаяла сядзіба творцы. ІВЯНЕЦ сустрэне нас велічнымі касьцёламі Сьв. Аляксея (1907) і Сьв. Міхала Арханёла (1769), а напрыканцы нашага падарожжа мы наведаем сядзібу Бенедыкта Тышкевіча ВЯЛАЕ, якая ўразіць сваімі маляўнічымі руінамі і побач зь якой месьціцца будынак-прывід былога санаторыя «Лясное», закінуты пасьля аварыі на ЧАЭС…
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 100 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 21.11 Ракаў, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па Мінску і вандроўкі па Беларусі, а разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе!
Кошт падарункавага сертыфікату на зборныя пешыя экскурсіі па Мінску – 100 руб. Сертыфікат – гэта месца ў групе, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.
Кошт падарункавага сертыфікату на індывідуальную пешую экскурсію па Мінску – 300 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 15 чалавек. 49 аўтарскіх маршрутаў на выбар! Сярэдні працяг экскурсіі – 1,5 гадзіны. Мовы правядзеньня: беларуская, руская.
Кошт падарункавага сертыфікату для паездкі па Беларусі – 150 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашыя выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.
Тэрмін дзеяньня ўсіх сертыфікатаў – год ад моманту набыцьця.
Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09
26.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ"!
Маршрут: Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыровічы – Слонім – Альберцін (≈620 км)
У КОСАВЕ агледзім сядзібу Тадэвуша Касьцюшкі і палац Пуслоўскіх (1838), а ў РУЖАНАХ пабачым славуты палац Сапегаў XVII ст., а таксама будынкі касьцёлу, былой вуніяцкай царквы і сінагогі. СЫНКАВІЧЫ сустрэнуць нас адным з самых загадкавых храмаў Беларусі – царквой-крэпасьцю Сьв. Міхала Арханёла, гісторыя якой сягае ажно ў XIV стагодзьдзе, а ў ЖЫРОВІЧАХ мы наведаем знакаміты манастыр, што быў збудаваны ў XVII ст. Дабраўшыся да СЛОНІМУ, падзівімся хараству гэтага месца, якое памятае Сапегаў ды Агінскіх, і якому ад першых дастаўся герб, а ад другіх – канал. Таксама пабачым мясцовыя касьцёлы, сінагогу, ратушу. Напрыканцы вандроўкі нас чакае маёнтак АЛЬБЕРЦІН графаў Пуслоўскіх, дзе надвячоркам падзівімся на палац ХІХ ст., а таксама паблукаем алеямі старажытнага парку.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 180 руб. У кошт уваходзяць уваходныя квіткі ў музеі Мерачоўшчыны, Косава, Ружанаў і экскурсія па Жыровіцкім манастыры. Аплата за тур – у аўтобусе.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 26.12 Альберцін, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
25.12 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"!
Маршрут: Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі (≈500 км)
У ЛІДЗЕ вас чакае экскурсія па знакамітым гедымінаўскім замку (1323), у МУРАВАНЦЫ свае таямніцы прыадкрые найпрыгажэйшая царква-крэпасьць Раства Багародзіцы (1542), ЖАЛУДОК зачаруе палацава-паркавым комплексам Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (1908), а блізкія ДЗІКУШКІ – маляўнічымі руінамі сядзібы Мінейкаў (1939). Далей мы наведаем велічны Петрапаўлаўскі касьцёл (1674) у мястэчку РАЖАНКА, касьцёл Сьв. Тэрэзы (1829), помнік Алаізе Пашкевіч і палац Друцкіх-Любецкіх (ХІХ ст.) у ШЧУЧЫНЕ, а таксама дом-музей Чэслава Немэна і казачны касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1903) у СТАРЫХ ВАСІЛІШКАХ.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 150 руб. У кошт уваходзіць наведваньне з экскурсіямі музеяў у Лідзе, Жалудку, Шчучыне і Старых Васілішках. Аплата за тур – у аўтобусе.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 25.12 Ліда, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
18.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)"!
Маршрут: Траецкае прадм. – Оперны тэатар – вул. Зыбіцкая – вул. Інтэрнацыянальная – ратуша. Адлегласьць: 3230 крокаў
Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем у старажытным Траецкім прадмесьці, дзе прывіды і кракадзілы старога замчышча на фоне пасівелых камяніцаў будуць распавядаць нам свае цікавосткі, а гукі з карчмы і малітвы з сінагогі ўтвораць непаўторны фон! Вас чакаюць мясцовая Санта-Барбара і мінская нявеста дацкага караля, шафа Язэпа Драздовіча і прыгоды Камілы Марцінкевіч. Вы пачуеце пра Маню Вільбушэвіч і казу ў Оперным, разгадаеце таямніцы вуліцы Зыбіцкай і даведаецеся, чаму Мінск – партовы горад. Мы пагартаем старыя газеты і пабачым цікавыя фатаздымкі, пагутарым пра мінскую жонку Пятра І і навучымся мастацкім прыёмам ад Валеньція Ваньковіча, а яшчэ заглыбімся ў сакрэты дому масонаў і пройдзем яўрэйскае выпрабаваньне сілы волі! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 18.10 Праменад 3, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
Сустракаемся ў 16.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
19.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ"!
Маршрут: Мінск – Полацк – Мінск (≈500 км)
Праз прыгажэнныя ландшафты "беларускай Швейцарыі" і ўнікальны Бярэзінскі біясферны запаведнік скіруемся мы да калыскі беларускай гісторыі – гораду на Палаце, і праграму маем максімальна насычаную! Вас чакае велічная Сафія зь яе багатай гісторыяй, таямніцамі, падзямельлямі і канцэртам арганнай музыкі. Пасьля мы трапім у музей беларускага кнігадрукаваньня і пабачым бібліятэку Сімяона Полацкага, а месьцяцца яны ў карпусах старажытнага Багаяўленскага манастыра. Далей мы пабываем у Спаса-Еўфрасіньнеўскім манастыры, дзе пачуем аповед пра жыцьцёвы шлях Еўфрасіньні Полацкай і пабачым копію знакамітага Крыжа, а таксама царкву Сьв. Спаса XII ст.! А яшчэ Барысаў камень, езуіцкі калегіюм, помнікі Франьцішку Скарыне, літары "Ў" і геаграфічны цэнтар Эўропы! Вы пройдзеце па вуліцах, што памятаюць крокі Усяслава Чарадзея, Еўфрасіньні Полацкай, дойліда Іаана, ювеліра Лазара-Богшы, Франьцішка Скарыны… У горадзе месьціцца 97 помнікаў археалогіі, культуры і гісторыі, з самымі цікавымі зь якіх мы і пазнаёмімся падчас нашага падарожжа. І нездарма пісаў Рыгор Барадулін: "Ад Еўфрасіньні, ад Скарыны, ад Полацку пачаўся сьвет"!
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 150 руб. У кошт уваходзяць экскурсіі ў Сафійскім саборы, музеі кнігадрукаваньня, Спаса-Еўфрасіньнеўскім манастыры, арганны канцэрт. Аплата за тур – у аўтобусе.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 19.12 Полацк, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму. Кошт месца на любую з вандровак па Мінску – 25 руб., па Беларусі – у залежнасьці ад маршруту.
18.10 (нядзеля) 16.30 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
25.10 (нядзеля) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ 12.00 – ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ 14.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ 16.30 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ
21.11 (субота) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)
22.11 (нядзеля) 10.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+) 12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+) 14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
28.11 (субота) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ 12.00 – ШПАЦЫР ПА ФРАНЦІШКАНСКАЙ 14.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
29.11 (нядзеля) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ 12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+) 14.00 – ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ
05.12 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)
06.12 (нядзеля) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ 12.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК 14.00 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ
12.12 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты)
13.12 (нядзеля) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ 12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+) 14.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ
19.12 (субота) АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ (Мінск – Полацк – Мінск)
20.12 (нядзеля) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ 12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+) 14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
25.12 (пятніца) КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі)
26.12 (субота) ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ (Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыровічы – Слонім – Альберцін)
27.12 (нядзеля) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ 12.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК 14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
01.01 (пятніца) 10.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК 12.00 – ГОРАД НА СТАРЫХ ПАШТОЎКАХ 14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
02.01 (субота) 10.00 – ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ 12.00 – ГОРАД НА СТАРЫХ ФАТАЗДЫМКАХ 14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
03.01 (нядзеля) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ 12.00 – ПАДАНЬНІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ 14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
07.01 (чацьвер) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ 12.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ 14.00 – СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА
09.01 (субота) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ 12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+) 14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
10.01 (нядзеля) 10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ 12.00 – ЗІГЗАГІ МІНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ 14.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
10.04 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ ПРЫГОДЫ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Алексічы – Дзярэчын – Крамяніца – Вялікая Рагозьніца – Дубаўцы – Рэпля – Вялікая Бераставіца – Лішкі)
24.04 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)
01.05 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны)
08.05 (субота) РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа)
15.05 (субота) ЦУДЫ ПРЫРОДНЫЯ І АРХІТЭКТУРНЫЯ (Лагойск – Бабцы – Лепель – Губіна – Обаль – Лескавічы – Горкі)
22.05 (субота) НА РАДЗІМУ КАРАЛЯ (Пескі – Бяроза Картуская – Пружаны – Камянец-Літоўскі – Высока-Літоўск – Воўчын)
08.10 (чацьвер) запрашаю вас на пешую вандроўку "ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ"!
Маршрут: пл. 8 Сакавіка – Петрапаўлаўская царква – Ракаўскае прадм. Адлегласьць: 1872 крокі
Падчас гэтай экскурсіі мы пагаворым пра старажытнае Ракаўскае прадмесьце і яго жыхароў. Вас чакае аповед пра "пераезд" Мінску і таямнічы горад Няміза, гісторыя першай мураванай мінскай царквы і двух помнікаў ёй, а яшчэ плошча 8 Сакавіка і шэдэўральная гісторыя яе неперайменаваньня:) Мы пабачым цікавы савецкі барэльеф і пабываем ля самага старога мінскага храму, а далей паблукаем па вузкіх вулачках Ракаўскага прадмесьця зь яго першым у горадзе кінатэатрам, габрэйскім загсам, хлебазаводам і шпалернымі фабрыкамі, а таксама самай старажытнай мінскай вуліцай без старых дамоў.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 08.10 Ракаўскае, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
12.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"!
Маршрут: Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты (≈370 км)
У КРЭВЕ падзівімся на знакаміты замак XIV ст. і прыдумаем сцэнар для прыгодніцкага серыялу. У БАРУНАХ пабачым адзін з самых прыгожых вуніяцкіх храмаў Беларусі – касьцёл Сьв. Пятра і Паўла ў стылі віленскага барока (1753). У ГАЛЬШАНАХ паловім прывідаў у рэнесансным замку XVI ст. і барочным касьцёле Сьв. Яна Хрысьціцеля (1618). У ГЕРВЯТАХ будзем зьдзіўляцца – настолькі неверагоднай вышыні і прыгажосьці там нэагатычны Траецкі касьцёл (1903)!
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 150 руб. У кошт уваходзіць наведваньне гальшанскага замку з экскурсіяй і тэатралізаваным прадстаўленьнем, а таксама экскурсія і канцэрт арганнай музыкі ў Гервятах. Аплата за тур – у аўтобусе.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 12.12 Гервяты, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
07.10 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ"!
Маршрут: Траецкае прадм. – вул. Максіма Багдановіча – вул. Старажоўская. Адлегласьць: 1259 крокаў
Гэтая вандроўка пазнаёміць вас зь гісторыяй Траецкага прадмесьця і яго ваколіц. Мы ўзгадаем мінскае замчышча, паблукаем па вузенькіх вулачках Траецкага прадмесьця, а таксама пабываем ля старасьвецкіх карчмы і аптэкі. Вас чакаюць легенды пра мінскіх русалак, кракадзілаў, цмокаў і рыцараў, трагічная гісторыя каханьня й помсты французкага гувернёра ды помнік самаму касьмічнаму беларускаму мастаку. А яшчэ вы пабачыце Трэці дом Саветаў, мінскія мясьціны Максіма Багдановіча, мужчынскую духоўную семінарыю і пачуеце цудоўную паэзію.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 07.10 Траецкае, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
05.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"!
Маршрут: Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман (≈300 км)
У ВОЎЧКАВІЧАХ наведаем магілу графіні Жазэфіны Гутэн-Чапскай і паглядзім на руіны касьцёлу Сэрца Езуса і Панны Марыі (1904). У ПРЫЛУКАХ пабачым гатычны палацык роду Чапскіх ХІХ ст. Пабываем на самай высокай кропцы Беларусі – ГАРЫ СЬВЯТОЙ. У СТАНЬКАВЕ нас чакае родавы маёнтак Чапскіх – тут захаваліся флігелі, гаспадарчыя пабудовы, брама, альтанка і руіны таямнічай крыпты. УЗДА сустрэне нас сапраўднай пірамідай, збудаванай як капліца-пахавальня Завішаў у 1802 року. У КУХЦІЧАХ мы наведаем сядзібна-паркавы комплекс роду Завішаў і пабачым кальвінскі збор XVI стагодзьдзя. У НАДНЁМАНЕ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст., дзе Якуб Наркевіч-Ёдка праводзіў вопыты па фізіцы і хіміі, эксперыментаваў з электрычнасьцю і адкрыў санаторый, салярый і першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 110 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 05.12 Прылукі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па Мінску і вандроўкі па Беларусі, а разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе!
Кошт падарункавага сертыфікату на зборныя пешыя экскурсіі па Мінску – 100 руб. Сертыфікат – гэта месца ў групе, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.
Кошт падарункавага сертыфікату на індывідуальную пешую экскурсію па Мінску – 300 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 15 чалавек. 49 аўтарскіх маршрутаў на выбар! Сярэдні працяг экскурсіі – 1,5 гадзіны. Мовы правядзеньня: беларуская, руская.
Кошт падарункавага сертыфікату для паездкі па Беларусі – 150 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашыя выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.
Тэрмін дзеяньня ўсіх сертыфікатаў – год ад моманту набыцьця.
Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09
06.10 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ЯЎРЭЙСКІ"!
Маршрут: тэатар Горкага – вул. Калектарная – Ракаўскае прадм. – вул. Няміга. Адлегласьць: 3653 крокі
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь яўрэйскімі старонкамі гісторыі Мінску. Першыя яўрэі зьявіліся на нашых землях у 1388 годзе па запрашэньні вялікага князя Вітаўта, а, згодна з правіламі ЮНЭСКА, народ, які пражыў на пэўнай тэрыторыі больш за 500 гадоў, лічыцца карэнным! У Мінску канца ХІХ ст. яўрэі складалі 51% насельніцтва, а ідыш быў адной зь дзяржаўных моў БССР у 1920-1930-я гг. Але куды зьнікла цэлая цывілізацыя? Дзе сінагогі, ешывы, кіркуты? Пра гэта мы і пагутарым на нашай вандроўцы, падчас якой наведаем былую харальную сінагогу, яўрэйскія могілкі, пройдзем дарогамі мінскага гета, дасьледуем Ракаўскае прадмесьце і вуліцу Нямігу.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 06.10 Яўрэйскі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
How can I read @vandrvm without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for VANDRVM: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does VANDRVM have?
VANDRVM (@vandrvm) has 6.52K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does VANDRVM know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.