TGViewer
VANDRVM VANDRVM @vandrvm · 6.52K subscribers
Post #15344 1.56K
08.10 (чацьвер) запрашаю вас на пешую вандроўку "ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ"!
 
Маршрут: пл. 8 Сакавіка – Петрапаўлаўская царква – Ракаўскае прадм. Адлегласьць: 1872 крокі
 
Падчас гэтай экскурсіі мы пагаворым пра старажытнае Ракаўскае прадмесьце і яго жыхароў. Вас чакае аповед пра "пераезд" Мінску і таямнічы горад Няміза, гісторыя першай мураванай мінскай царквы і двух помнікаў ёй, а яшчэ плошча 8 Сакавіка і шэдэўральная гісторыя яе неперайменаваньня:) Мы пабачым цікавы савецкі барэльеф і пабываем ля самага старога мінскага храму, а далей паблукаем па вузкіх вулачках Ракаўскага прадмесьця зь яго першым у горадзе кінатэатрам, габрэйскім загсам, хлебазаводам і шпалернымі фабрыкамі, а таксама самай старажытнай мінскай вуліцай без старых дамоў.
 
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
 
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 08.10 Ракаўскае, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
 
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
 
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
  • ❤ 5
  • 👍 4
  • 🔥 1
More from @vandrvm
  1. Oct 15, 202605.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"! Маршрут:…
  2. Oct 14, 202621.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"! М…
  3. Oct 13, 2026Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па…
  4. Oct 13, 202626.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ"! Маршрут…
  5. Oct 12, 202625.12 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"! М…
  6. Oct 11, 202618.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →