TGViewer
VANDRVM VANDRVM @vandrvm · 6.51K subscribers
Post #15355 1.02K
26.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ"!
 
Маршрут: Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыровічы – Слонім – Альберцін (≈620 км)
 
У КОСАВЕ агледзім сядзібу Тадэвуша Касьцюшкі і палац Пуслоўскіх (1838), а ў РУЖАНАХ пабачым славуты палац Сапегаў XVII ст., а таксама будынкі касьцёлу, былой вуніяцкай царквы і сінагогі. СЫНКАВІЧЫ сустрэнуць нас адным з самых загадкавых храмаў Беларусі – царквой-крэпасьцю Сьв. Міхала Арханёла, гісторыя якой сягае ажно ў XIV стагодзьдзе, а ў ЖЫРОВІЧАХ мы наведаем знакаміты манастыр, што быў збудаваны ў XVII ст. Дабраўшыся да СЛОНІМУ, падзівімся хараству гэтага месца, якое памятае Сапегаў ды Агінскіх, і якому ад першых дастаўся герб, а ад другіх – канал. Таксама пабачым мясцовыя касьцёлы, сінагогу, ратушу. Напрыканцы вандроўкі нас чакае маёнтак АЛЬБЕРЦІН графаў Пуслоўскіх, дзе надвячоркам падзівімся на палац ХІХ ст., а таксама паблукаем алеямі старажытнага парку.
 
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
 
Кошт – 180 руб. У кошт уваходзяць уваходныя квіткі ў музеі Мерачоўшчыны, Косава, Ружанаў і экскурсія па Жыровіцкім манастыры. Аплата за тур – у аўтобусе.
 
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 26.12 Альберцін, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
 
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
 
Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
 
У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
  • ❤ 3
  • 👍 3
  • 🔥 1
More from @vandrvm
  1. Oct 16, 2026Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і…
  2. Oct 15, 202605.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"! Маршрут:…
  3. Oct 14, 202621.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"! М…
  4. Oct 13, 2026Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па…
  5. Oct 12, 202625.12 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"! М…
  6. Oct 11, 202618.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →