07.10 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ"!
Маршрут: Траецкае прадм. – вул. Максіма Багдановіча – вул. Старажоўская. Адлегласьць: 1259 крокаў
Гэтая вандроўка пазнаёміць вас зь гісторыяй Траецкага прадмесьця і яго ваколіц. Мы ўзгадаем мінскае замчышча, паблукаем па вузенькіх вулачках Траецкага прадмесьця, а таксама пабываем ля старасьвецкіх карчмы і аптэкі. Вас чакаюць легенды пра мінскіх русалак, кракадзілаў, цмокаў і рыцараў, трагічная гісторыя каханьня й помсты французкага гувернёра ды помнік самаму касьмічнаму беларускаму мастаку. А яшчэ вы пабачыце Трэці дом Саветаў, мінскія мясьціны Максіма Багдановіча, мужчынскую духоўную семінарыю і пачуеце цудоўную паэзію.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 07.10 Траецкае, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
Post #15341
1.36K

- 🔥 4
- ❤ 2
- 👍 2