TGViewer
VANDRVM VANDRVM @vandrvm · 6.52K subscribers
Post #15339 1.25K
05.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"!
 
Маршрут:  Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман (≈300 км)
 
У ВОЎЧКАВІЧАХ наведаем магілу графіні Жазэфіны Гутэн-Чапскай і паглядзім на руіны касьцёлу Сэрца Езуса і Панны Марыі (1904). У ПРЫЛУКАХ пабачым гатычны палацык роду Чапскіх ХІХ ст. Пабываем на самай высокай кропцы Беларусі – ГАРЫ СЬВЯТОЙ. У СТАНЬКАВЕ нас чакае родавы маёнтак Чапскіх – тут захаваліся флігелі, гаспадарчыя пабудовы, брама, альтанка і руіны таямнічай крыпты. УЗДА сустрэне нас сапраўднай пірамідай, збудаванай як капліца-пахавальня Завішаў у 1802 року. У КУХЦІЧАХ мы наведаем сядзібна-паркавы комплекс роду Завішаў і пабачым кальвінскі збор XVI стагодзьдзя. У НАДНЁМАНЕ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст., дзе Якуб Наркевіч-Ёдка праводзіў вопыты па фізіцы і хіміі, эксперыментаваў з электрычнасьцю і адкрыў санаторый, салярый і першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю.
 
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
 
Кошт – 110 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.
 
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 05.12 Прылукі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
 
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
 
Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
 
У Мінск вяртаемся пасьля 16.00
  • ❤ 4
  • 👍 3
  • 🔥 2
More from @vandrvm
  1. Oct 15, 202605.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"! Маршрут:…
  2. Oct 14, 202621.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"! М…
  3. Oct 13, 2026Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па…
  4. Oct 13, 202626.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ"! Маршрут…
  5. Oct 12, 202625.12 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"! М…
  6. Oct 11, 202618.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →