TGViewer
VANDRVM VANDRVM @vandrvm · 6.52K subscribers
Post #15352 1.31K
19.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ"!
 
Маршрут: Мінск – Полацк – Мінск (≈500 км)
 
Праз прыгажэнныя ландшафты "беларускай Швейцарыі" і ўнікальны Бярэзінскі біясферны запаведнік скіруемся мы да калыскі беларускай гісторыі – гораду на Палаце, і праграму маем максімальна насычаную! Вас чакае велічная Сафія зь яе багатай гісторыяй, таямніцамі, падзямельлямі і канцэртам арганнай музыкі. Пасьля мы трапім у музей беларускага кнігадрукаваньня і пабачым бібліятэку Сімяона Полацкага, а месьцяцца яны ў карпусах старажытнага Багаяўленскага манастыра. Далей мы пабываем у Спаса-Еўфрасіньнеўскім манастыры, дзе пачуем аповед пра жыцьцёвы шлях Еўфрасіньні Полацкай і пабачым копію знакамітага Крыжа, а таксама царкву Сьв. Спаса XII ст.! А яшчэ Барысаў камень, езуіцкі калегіюм, помнікі Франьцішку Скарыне, літары "Ў" і геаграфічны цэнтар Эўропы! Вы пройдзеце па вуліцах, што памятаюць крокі Усяслава Чарадзея, Еўфрасіньні Полацкай, дойліда Іаана, ювеліра Лазара-Богшы, Франьцішка Скарыны… У горадзе месьціцца 97 помнікаў археалогіі, культуры і гісторыі, з самымі цікавымі зь якіх мы і пазнаёмімся падчас нашага падарожжа. І нездарма пісаў Рыгор Барадулін: "Ад Еўфрасіньні, ад Скарыны, ад Полацку пачаўся сьвет"!
 
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
 
Кошт – 150 руб. У кошт уваходзяць экскурсіі ў Сафійскім саборы, музеі кнігадрукаваньня, Спаса-Еўфрасіньнеўскім манастыры, арганны канцэрт. Аплата за тур – у аўтобусе.
 
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 19.12 Полацк, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
 
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
 
Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
 
У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
  • ❤ 5
  • 👍 5
More from @vandrvm
  1. Oct 15, 202605.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"! Маршрут:…
  2. Oct 14, 202621.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"! М…
  3. Oct 13, 2026Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па…
  4. Oct 13, 202626.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ"! Маршрут…
  5. Oct 12, 202625.12 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"! М…
  6. Oct 11, 202618.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →