Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па Мінску і вандроўкі па Беларусі, а разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе!
Кошт падарункавага сертыфікату на зборныя пешыя экскурсіі па Мінску – 100 руб. Сертыфікат – гэта месца ў групе, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.
Кошт падарункавага сертыфікату на індывідуальную пешую экскурсію па Мінску – 300 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 15 чалавек. 49 аўтарскіх маршрутаў на выбар! Сярэдні працяг экскурсіі – 1,5 гадзіны. Мовы правядзеньня: беларуская, руская.
Кошт падарункавага сертыфікату для паездкі па Беларусі – 150 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашыя выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.
Тэрмін дзеяньня ўсіх сертыфікатаў – год ад моманту набыцьця.
Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09
Post #15338
1.16K

- 👍 5
- ❤ 3
- 🔥 1