TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.26K subscribers
Post #5091 398

Forwarded from Рух Воля

⚔️ Беларуская рота Воля – новы крок да вольнай Беларусі.

Абвешчана аб стварэнні ў складзе Ваенна-марскіх сілаў Украіны спэцыяльнай роты беспілётных лятальных апаратаў «Воля». Рота ўваходзіць у 447-ы асобны батальён ВМС Украіны і ўжо выконвае задачы. Яе напрамкі – ударныя беспілётнікі і супрацьпаветраная абарона. Усе камандзірскія пасады – афіцэрскія і сяржанцкія – будуць займаць беларусы.

Беларускія камандзіры, сучасныя тэхналёгіі і адказнасць за сваіх людзей.
Менавіта на такіх прынцыпах мае развівацца беларуская вайсковая школа. Прыярытэт Волі – жыцьцё і здароўе кожнага вайскоўца. Аснова падраздзелу – прафэсіяналізм, давер, дысцыпліна і братэрства. Там падтрымліваецца ініцыятыва, жаданне вучыцца і прафэсійна расці.

Для роты Воля важна, каб беларусы набывалі сучасны баявы досвед, у тым ліку камандаваньня і стварэньня ўласных падраздзелаў. Сёння гэтыя веды і здольнасці служаць абароне Ўкраіны. Заўтра яны спатрэбяцца Вольнай Беларусі для будучага нацыянальнага войска.

Абвешчаны набор у роту, інфармацыя пра далучэньне на адмысловым рэсурсе joinvola. army.

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або Расеі, карыстайцеся надзейным VPN і выконвайце меры лічбавай бясьпекі. Уводзьце адрас joinvola. army ўручную. Не перадавайце асабістыя зьвесткі і дакумэнты, пакуль не пераканаецеся, што знаходзіцеся на афіцыйным рэсурсе роты.

Рух Воля абвяшчае аб сваёй безумоўнай падтрымцы спецроты Воля.

Жыве вольная Беларусь! ⚪️🔴⚪️
  • 🔥 22
  • ❤ 4
  • 👍 4
  • 🙏 3
  • 👎 1
  • 🤔 1
  • 😭 1
More from @rada_vision
  1. Oct 8, 2026'Еўрапейскі выбар' на канферэнцыі беларусаў і беларусак у Чэхіі Лідар фракцыі 'Еўрапейскі…
  2. Oct 6, 2026Слуханьні КР, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі. Агульнае паседжанне / 06.10.…
  3. Oct 6, 20266 кастрычніка а 19:00 СЕТ адбудуцца адкрытыя слуханьні Каардынацыйнай Рады, прысьвечаныя с…
  4. Oct 5, 2026Падтрымка культуры Беларусі і беларусаў у выгнанні – гэта падтрымка еўрапейскай культуры К…
  5. Oct 4, 2026«Беларусы дзеяньня» і «Воля» прапанавалі КР вызначыць абсалютныя прыярытэты фінансаваньня…
  6. Oct 3, 2026Беларусь застаецца часткай Еўропы, і Еўропа не можа ад яе адвярнуцца. Віцэ-спікер Каардына…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →