Абвяшчаем пра стварэнне спецыяльнай беларускай роты Воля ў складзе Узброеных Сіл Украіны.
Мы, беларусы, якія абралі шлях узбройнай барацьбы за свабоду, абвяшчаем аб стварэнні беларускай роты беспілотных лятальных апаратаў Воля ў складзе Узброеных Сіл Украіны. Гэта падраздзел, дзе афіцэрскія і сяржанцкія пасады займаюць дасведчаныя камандзіры беларусы, дзе дысцыпліна грунтуецца на ўзаемнай павазе і адказнасці, а прафесійны рост, ініцыятыва і жаданне развівацца падтрымліваюцца і стымулююцца.
Наш прыярытэт – жыццё і здароўе кожнага вайскоўца. Наш прынцып – моцны падраздзел будуецца не на прыніжэнні і страху, а на прафесіяналізме, даверы, дысцыпліне і братэрстве.
Сёння тут фармуецца сучасная беларуская вайсковая школа, з’яўляюцца ўласныя камандзіры і назапашваецца найсучаснейшы баявы досвед. Ваюючы на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі, мы адначасова вучымся будаваць і кіраваць уласныя падраздзелы. Гэты досвед, гэтыя людзі і сфармаваныя вайсковыя структуры патрэбныя вольнай Беларусі для стварэння ўласнага нацыянальнага войска.
Далучыцца да спецыяльнай роты Воля можна праз адмысловы рэсурс joinvola.army.
УВАГА! Калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі Беларусі або Расеі, выкарыстоўвайце надзейны VPN і выконвайце меры лічбавай бяспекі. Не перадавайце персанальныя даныя і дакументы, пакуль не пераканаецеся, што знаходзіцеся на афіцыйным рэсурсе роты Воля.
Не пераходзьце на сайт па спасылках з паведамленняў, лістоў або іншых рэсурсаў. Уводзьце адрас joinvola.army у адрасным радку браўзера ўласнаручна.
Уся афіцыйная інфармацыя пра дзейнасць спецыяльнай роты Воля будзе публікавацца адно ў гэтым афіцыйным Telegram-канале і на joinvola.army.
Гонар. Годнасць. Воля.
Жыве вольная Беларусь!
Post #3
151