'Еўрапейскі выбар' на канферэнцыі беларусаў і беларусак у Чэхіі
Лідар фракцыі 'Еўрапейскі выбар' Валерый Мацкевіч прадставіў вынікі адвакатавання нашай фракцыяй Беларускага нацыянальнага пашпарта, а таксама распавёў пра сімвалізм і практычны сэнс гэтага праекта.
Выступ стаў часткай блоку «Візы і пашпарты», які быў сфармаваны выключна на аснове запытаў прадстаўнікоў беларускай супольнасці.
Для людзей, якія не маюць магчымасці бяспечна вярнуцца ў Беларусь, пытанні легалізацыі і атрымання адпаведных дакументаў непасрэдна звязаныя з магчымасцю будаваць жыццё ў эміграцыі: быць працаўладкаванымі, атрымліваць адукацыю і медыцынскую дапамогу, а таксама заставацца побач з блізкімі.
Канферэнцыю мадэравала чаліня каманды і экспертка фракцыі 'Еўрапейскі выбар' Ірына Маклейн.
Падзея аб’яднала дыскусію аб практычных патрэбах беларусаў у Чэхіі з абмеркаваннем патэнцыялу грамадскага ўплыву на палітычныя рашэнні, а таксама важнасці культурніцкіх ініцыятыў і ўзаемнай падтрымкі.
Дзякуем арганізатарам і ўсім удзельнікам за пляцоўку і атмасферу, дзе патрэбы супольнасці становяцца часткай агульнага парадку дня.
А аформіць заяўку на атрыманне новага беларускага нацыянальнага пашпарта можна наўпрост тут:
https://www.belarus-passport.com/
Post #5093
272


