TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.26K subscribers
Post #5088 472

Forwarded from Беларусы дзеяньня

«Беларусы дзеяньня» і «Воля» прапанавалі КР вызначыць абсалютныя прыярытэты фінансаваньня

Фракцыі «Беларусы дзеяньня» і «Воля» ўнесьлі ў Каардынацыйную раду праект рэзалюцыі пра прыярытэты фінансаваньня беларускай дэмакратычнай супольнасьці.

Праект зыходзіць з простага прынцыпу: ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў першачарговую падтрымку павінны атрымліваць тыя, хто непасрэдна нясе найбольшы асабісты і арганізацыйны кошт у барацьбе за свабоду, незалежнасьць і суб’ектнасьць Беларусі.

Прапануецца вызначыць абсалютным прыярытэтам фінансаваньня:

• беларускіх дабраахвотнікаў, якія ўдзельнічаюць у абароне Ўкраіны і супрацьстаяньні расейскай агрэсіі;
• беларускія структуры кіберсупраціву;
• палітычных зьняволеных і іх сем’і;
• былых дабраахвотнікаў, параненых, асобаў з інваліднасьцю, атрыманай у выніку ўдзелу ў супраціве, а таксама сем’і загінулых.

Іншыя напрамкі прапануецца фінансаваць пасьля задавальненьня першачарговых патрэбаў гэтых катэгорыяў. Пры разьмеркаваньні рэсурсаў перавага павінна аддавацца праграмам, якія непасрэдна ўзмацняюць здольнасьць беларусаў супрацьстаяць рэпрэсіям і расейскай агрэсіі, абараняць людзей і аднаўляць беларускую дзяржаўную суб’ектнасьць.

Фракцыі прапануюць улічыць гэтую пазыцыю ў выніковых рэкамэндацыях КР па ацэнцы патрэбаў беларускай дэмакратычнай супольнасьці на 2027–2029 гады.

Галасаваньне па праекце рэзалюцыі прапануецца правесьці 6 кастрычніка.

Для нас прыярытэты пачынаюцца не са структураў, а зь людзей, якія ўжо заплацілі за барацьбу свабодай, здароўем або жыцьцём.
  • 👎 116
  • 👍 15
  • ❤ 6
  • 🤔 3
  • 😁 2
  • 🔥 1
More from @rada_vision
  1. Oct 8, 2026'Еўрапейскі выбар' на канферэнцыі беларусаў і беларусак у Чэхіі Лідар фракцыі 'Еўрапейскі…
  2. Oct 6, 2026Слуханьні КР, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі. Агульнае паседжанне / 06.10.…
  3. Oct 6, 2026⚔️ Беларуская рота Воля – новы крок да вольнай Беларусі. Абвешчана аб стварэнні ў складзе…
  4. Oct 6, 20266 кастрычніка а 19:00 СЕТ адбудуцца адкрытыя слуханьні Каардынацыйнай Рады, прысьвечаныя с…
  5. Oct 5, 2026Падтрымка культуры Беларусі і беларусаў у выгнанні – гэта падтрымка еўрапейскай культуры К…
  6. Oct 3, 2026Беларусь застаецца часткай Еўропы, і Еўропа не можа ад яе адвярнуцца. Віцэ-спікер Каардына…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →