TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.26K subscribers
Post #5089 389

Forwarded from Еўрапейскі Выбар

Падтрымка культуры Беларусі і беларусаў у выгнанні – гэта падтрымка еўрапейскай культуры

Ксенія Луцкіна, сябра ‘Еўрапейскага выбару’ і Дэлегатка дэлегацыі Беларускіх дэмакратычных сілаў у ПАРЕ аб выніках сваёй работы падчас восеньскай сесіі.

Парламенцкая асамблея рады Еўропы – унікальнае месца, дзе за адзін дзень можна правесці такую колькасць сустрэч і брыфінгаў, на якую ў іншай сітуацыі спатрэбілася б неколькі месяцаў. Канечне, гэта магчымасць казаць пра праблемы беларусаў на вялікую аўдыторыю з розных краінаў.
У мяне ў фокусе заўжды пытанні палітычных зняволеных, як тых, хто сёння знаходзіцца за кратамі, так і былых, тых, хто знаходзіцца на так званай “хіміі” і іншых групаў рэпрэсаваных беларусаў; таксама пытанні медыя і культуры. Трэба адзначыць, што палітвязні, іх стан, колькаць, рэальныя лічбы вызваленняў і арыштаў, вызваленні і дэпартацыі, праблемы легалізацыі і адаптацыі былых палітычных зняволеных заўжды выклікаюць шмат пытанняў і нештучную зацікаўленасць з боку нашых партнераў. Заўжды мы кажам пра патрэбы палітзняволеных, магчымасці падтрымкі з боку еўрапейскіх уладаў.
Асобная гісторыя палітвязняў-журналістаў. Стан і магчымасці беларускай незалежнай журналістыкі, рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў і медыяў, наступныя транснацыянальныя рэпрэсіі, з яікімі сутыкаюцца як журналісты асабіста, так і незалежныя медыя агулам, - усе гэтыя тэмы знайшлі падтрымку ў ПАРЕ і лягуць у аснову даклада аб стане незалежных беларускіх медыяў.

На Камітэце па справах культуры, адукацыі і навукі Агнешка Памаска прадставіла першыя вынікі свайго даклада “Культура, як аснова дэмакратызацыі Беларусі”, дзе яна адзначыла: “Будучыня беларускай культуры мае значэнне не толькі для дэмакратыі, яна мае значэнне для будучыні дэмакратычнай, незалежнай і бяспечнай Еўропы.”

Падчас свайго вытупу на Камітэце пасля дакладу Ксенія адзначыла:

У будучыні ў школьных падручніках по гісторыі Беларусі будзе апісаная тая культура, якую сёння ствараюць беларускія творцы у выгнанні. Унутры Беларусі, на жаль, мы маем толькі прапаганду. Лепшыя беларускія тэатры фактычна акупаваныя расійскімі рэжысёрамі, у тэатрах, якія раней мелі выключна беларускі рэпертуар, сёння гучыць руская мова і граюць расійскія п’есы, там, дзе быў беларускамоўны рэпертуа, зараз пануе рускі. Падтрымліваючы беларускую культуру, вы дапамагаеце нам захоўваць сваю мову, культуру, ідэнтычнасць. Але існуюць і пазітыўныя рэчы: сёння беларускія пісьменнікі, акцеры, мастакі і музыкі жывуць у розных еўрапейскіх гарадах і ствараюць не толькі беларускую культуру, але еўрапейскую. Падтрымліваючы беларускую культуру, вы не толькі дапамагаеце беларусам захоўваць сваю ідэнтычнасць. Падтрымка культуры Беларусі і беларусаў у выгнанні – гэта падтрымка еўрапейскай культуры.
  • ❤ 18
  • 👍 3
  • 👌 3
  • 🔥 2
  • 👎 1
  • 😐 1
More from @rada_vision
  1. Oct 8, 2026'Еўрапейскі выбар' на канферэнцыі беларусаў і беларусак у Чэхіі Лідар фракцыі 'Еўрапейскі…
  2. Oct 6, 2026Слуханьні КР, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі. Агульнае паседжанне / 06.10.…
  3. Oct 6, 2026⚔️ Беларуская рота Воля – новы крок да вольнай Беларусі. Абвешчана аб стварэнні ў складзе…
  4. Oct 6, 20266 кастрычніка а 19:00 СЕТ адбудуцца адкрытыя слуханьні Каардынацыйнай Рады, прысьвечаныя с…
  5. Oct 4, 2026«Беларусы дзеяньня» і «Воля» прапанавалі КР вызначыць абсалютныя прыярытэты фінансаваньня…
  6. Oct 3, 2026Беларусь застаецца часткай Еўропы, і Еўропа не можа ад яе адвярнуцца. Віцэ-спікер Каардына…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →