TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.26K subscribers
Post #5085 710
Беларусь застаецца часткай Еўропы, і Еўропа не можа ад яе адвярнуцца.

Віцэ-спікер Каардынацыйнай рады Яўгеній Андрэйчык упершыню прыняў удзел у працы ПАРЕ ў якасці члена дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл. Ён падзяліўся сваімі думкамі пра мінулую сесію:

За пяць працоўных дзён сесіі ўдалося не толькі ўвайсці ў працоўны фармат, але і распавесці пра важныя падзеі, якія сёння адбываюцца ў Беларусі.

Падчас першага пасяджэння палітычнай групы ў межах восеньскай сесіі ў сваім брыфінгу я распавёў пра апошнія падзеі ў Беларусі, у тым ліку пра нядаўняе вызваленне палітычных зняволеных пры садзейнічанні Вашынгтона.

«Мы лічым, што Еўропа павінна мець уласны канал узаемадзеяння з Мінскам, такі ж, які ёсць у ЗША, і ён павінен каардынавацца з Вашынгтонам.

Гэта не азначае нармалізацыі адносін або даверу да беларускіх уладаў. Гаворка ідзе пра асаблівы i кантраляваны падыход. Пры гэтым важна адзначыць, што сітуацыя з рэпрэсіямі ў Беларусі не становіцца лепшай, як і сітуацыя ў рэгіёне ў цэлым. Таму беларусам патрэбная не ізаляцыя, а падтрымка з боку Еўропы.»

На працягу ўсяго працоўнага тыдня, разам з нашай дэлегацыяй, я прымаў удзел у працы пасяджэнняў палітычных груп і камітэтаў, афіцыйных сустрэчах з дэлегацыямі іншых краін, сустрэчах з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ПАРЕ і сайд-івентах.

Падчас пасяджэння на тэму транснацыянальных лічбавых рэпрэсій я распавёў пра рост спробаў вярбоўкі маладых актывістаў беларускімі спецслужбамі і беспрэцэдэнтны ціск на іх.

«Апошні год мы сутыкаемся з беспрэцэдэнтнымі спробамі вярбоўкі актывістаў за мяжой і ціскам на іх. Таксама, адной з адносна новых тактык спецслужб з’яўляецца спроба выдаваць сябе за прадстаўнікоў іншых краін, напрыклад Украіны, хаця, вядома, не маюць да іх ніякага дачынення».

Падчас усіх сустрэч і пасяджэнняў я стараюся данесці да нашых партнёраў адну важную і агульную думку:
санкцыі і іншыя інструменты не павінны прыводзіць Беларусь да яшчэ большай ізаляцыі ад Еўропы і павялічваць залежнасць нашай краіны ад Расіі. А беларусы, якія выехалі з краіны, маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, асабліва ў пытаннях іх знаходжання і легалізацыі за мяжой.

Ну і, вядома, асабліва яркай падзеяй гэтай сесіі стаў выступ Марыі Калеснікавай у Савеце Еўропы, дзе яна заявіла пра тое, што Беларусь застаецца часткай Еўропы, і Еўропа не можа ад яе адвярнуцца.

Я рады, што тэма Беларусі рэгулярна падымаецца ў Савеце Еўропы. І я ўдзячны нашым еўрапейскім калегам за тое, што яны працягваюць надаваць увагу сітуацыі ў Беларусі.
  • 🤯 149
  • 🙈 117
  • 👎 105
  • 🔥 38
  • 🎉 36
  • ❤‍🔥 32
  • 💯 30
  • 🥰 19
  • 👍 9
  • ❤ 6
  • 😐 1
More from @rada_vision
  1. Oct 8, 2026'Еўрапейскі выбар' на канферэнцыі беларусаў і беларусак у Чэхіі Лідар фракцыі 'Еўрапейскі…
  2. Oct 6, 2026Слуханьні КР, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі. Агульнае паседжанне / 06.10.…
  3. Oct 6, 2026⚔️ Беларуская рота Воля – новы крок да вольнай Беларусі. Абвешчана аб стварэнні ў складзе…
  4. Oct 6, 20266 кастрычніка а 19:00 СЕТ адбудуцца адкрытыя слуханьні Каардынацыйнай Рады, прысьвечаныя с…
  5. Oct 5, 2026Падтрымка культуры Беларусі і беларусаў у выгнанні – гэта падтрымка еўрапейскай культуры К…
  6. Oct 4, 2026«Беларусы дзеяньня» і «Воля» прапанавалі КР вызначыць абсалютныя прыярытэты фінансаваньня…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →