TGViewer
Channel Public Channel
Каардынацыйная Рада

Каардынацыйная Рада

@rada_vision

Прадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі грамадства. Сайт: https://rada.vision/
Далучыцца да адкрытага чату КР: https://t.me/+v6zi--CSwMkyOThi
Subscribers
3.28K
Photos
3.2K
Videos
277
Links
1.6K
Recent Posts 15 shown
Post #5043 290
Кандыдаткі на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК. Агульнае паседжанне / 22.09.2026

Сёння, 22 верасня, а 19:00 па варшаўскім часе адбудзецца Агульнае паседжанне Каардынацыйнай Рады IV склікання.

На паседжанні будуць разгледжаныя тры пытанні:

1. Слуханні кандыдатак на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК
2. Аб стварэнні Камісіі Каардынацыйнай рады Беларусі па расследаванні злачынстваў, учыненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі
3. Скарачэнне тэрміну правядзення конкурса на пасаду Намесніка сакратара з 14 да 7 дзён

📺 Далучайцеся да жывой трансляцыі і пакідайце свае пытанні ды меркаванні ў чаце.
https://www.youtube.com/live/7TNgNpoUJK4?si=I4vUH3N114rvcNIb
YouTube Кандыдаткі на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК. Агульнае паседжанне / 22.09.2026 Сёння, 22 верасня, а 19:00 па варшаўскім часе адбудзецца Агульнае паседжанне Каардынацыйнай Рады IV склікання. На паседжанні будуць разгледжаныя тры пытанні: 1. Слуханні кандыдатак на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК 2. Аб стварэнні Камісіі…
  • 👍 11
  • 🥴 1
Post #5039 220

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Мы заклікаем ЕС ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг уплыву для дасягнення сістэмных зменаў у Беларусі

Сітуацыя ў Беларусі, пытанні адказнасці рэжыму Лукашэнкі, а таксама магчымасці выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі сталі галоўнымі тэмамі абмеркавання падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегата Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі з дэлегацыяй Фламандскага інстытута міру і парламентарыямі Парламента Фландрыі — суб'екта федэрацыі і паўночнага рэгіёна Бельгіі.

Падчас сустрэчы, якая прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі, Павел Латушка праінфармаваў прадстаўнікоў Фландрыі пра драматычную сітуацыю ўнутры Беларусі і пра працяг беспрэцэдэнтных палітычных рэпрэсій у краіне, якія набылі характар канвеера.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан і прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Уладзімір Астапенка.

Асобна намеснік кіраўніцы Кабінета расказаў пра інстытуты дэмакратычных сіл Беларусі і пабудаваную сетку арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыў. Было падкрэслена, што гэта ўнікальная сітуацыя, а дзеючыя інстытуты з’яўляюцца альтэрнатывай рэжыму Лукашэнкі ў міжнароднай палітыцы.

Павел Латушка адзначыў важнасць працы, якая вядзецца па прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за ваеннае злачынства — дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Беларусь, злачынства агрэсіі, злачынствы супраць чалавечнасці супраць беларускага народа, а таксама распавёў пра падрымку рэжымам Лукашэнкі агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Павел Латушка падчас сустрэчы прадставіў стратэгію двух кірункаў:

«Злучаныя Штаты, выкарыстоўваючы свае санкцыйныя механізмы супраць рэжыму, а таксама метады нетрадыцыйнай дыпламатыі, валодаюць неабходнай сілай і рэсурсамі для забеспячэння вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсій. Па-другое, мы заклікаем Еўрапейскі Саюз і іншыя дэмакратычныя краіны паслядоўна ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг уплыву для дасягнення рэальных, сістэмных зменаў у Беларусі».

Адказваючы на пытанне прадстаўніка Фландрыі пра эфектыўнасць санкцый, Уладзімір Астапенка падкрэсліў, што яны сур’ёзна ўплываюць на рэжым Лукашэнкі, пры гэтым важна, каб у санкцыях, скіраваных супраць рэжыму, прадугледжвалася гнуткасць у дачыненні да беларускага грамадства.

Уладзімір Астапенка асобна адзначыў, што ў падпісаным Пагадненні пра партнёрства і супрацоўніцтва між Еўрапейскім cаюзам і Беларуссю ад 1995 года ўтрымліваўся пункт пра тое, што для ЕС правы чалавека маюць істотнае значэнне для падтрымання гандлёва-эканамічных адносін. Менавіта на гэтым Еўрапейскі Саюз будуе свае адносіны з іншымі дзяржавамі.

Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан падрабязна расказаў пра ідэю рэалізацыі Круглага стала ў Беларусі, з якімі праблемамі гэта ініцыятыва можа сутыкнуцца і якую карысць ад яго атрымае Беларусь і беларускае грамадства. Таксама спікер КР асобна падкрэсліў важнасць выбараў у Каардынацыйную Раду і тое, якія беспрэцэдэнтныя намаганні прыкладаў рэжым, каб сарваць выбары ў прадстаўнічы орган беларусаў.
  • 👍 12
  • 🔥 4
  • ❤ 3
Post #5038 317

Forwarded from Беларусы дзеяння

ЗАЯВА АСАЦЫЯЦЫІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ БЕЛАРУСІ

Напярэдадні слуханьняў у Каардынацыйнай радзе па кандыдатуры прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту па сацыяльнай палітыцы Асацыяцыя палітвязьняў Беларусі лічыць неабходным патлумачыць сваю пазыцыю.

Для людзей, якія прайшлі праз турмы, інкамунікада, катаваньні, страту здароўя, працы і маёмасьці, сацыяльная палітыка не зьяўляецца абстрактнай тэмай. Гэта пытаньне таго, ці ёсьць чалавеку куды пайсьці пасьля вызваленьня, дзе жыць, як аднавіць дакумэнты, атрымаць мэдычную дапамогу, знайсьці працу і вярнуцца да нармальнага жыцьця.

Мы ведаем, што прадстаўніцтва АПК па сацыяльнай палітыцы займаецца дапамогай палітвязьням і іх сем’ям. У яго афіцыйна вызначаныя такія кірункі, а Юлія Міцкевіч у апошнія месяцы ўдзельнічала ў падрыхтоўцы да прыёму новых групаў вызваленых палітвязьняў. Гэта было б несправядліва замоўчваць.

Але менавіта таму ў нас узьнікаюць пытаньні не пра намеры, а пра вынікі.

Юлія Міцкевіч працуе ў прадстаўніцтве з 2024 году, спачатку як першая намесьніца, а з жніўня 2026 году выконвае абавязкі прадстаўніцы. Яе прафэсійны профіль на працягу многіх гадоў быў зьвязаны перадусім з гендэрнай палітыкай, правамі жанчын, антыдыскрымінацыяй і правамі ЛГБТК+ супольнасьці. Гэта яе легітымная сфэра экспэртызы. Але партфэль сацыяльнай палітыкі значна шырэйшы.

Палітвязьням важна разумець, што зроблена ня толькі ў выглядзе канцэпцыяў, форумаў і планаў, але непасрэдна для людзей.

Колькі былых палітвязьняў атрымалі праз прадстаўніцтва дапамогу ў працаўладкаваньні? Колькі атрымалі падтрымку ў пошуку жыльля, легалізацыі, перанавучаньні, мэдычнай або псыхалягічнай рэабілітацыі? Якія пастаянныя праграмы створаныя для людзей з інваліднасьцю, пэнсіянэраў і старэйшых беларусаў у вымушанай эміграцыі? Якія рэсурсы былі прыцягнутыя непасрэдна на гэтую дапамогу?

Для нас асобна важнае яшчэ адно пытаньне: наколькі самі былыя палітвязьні ўдзельнічаюць у выпрацоўцы рашэньняў, якія іх датычаць.

Мы ня хочам быць толькі катэгорыяй у чужой праграме. Людзі, якія прайшлі праз беларускія турмы, маюць уласны досьвед і добра ведаюць, дзе існая сыстэма дапамогі не працуе. Таму нармальная сацыяльная палітыка павінна будавацца з удзелам саміх пацярпелых.

У нас ёсьць і вельмі канкрэтныя прыклады, якія патрабуюць адказу. Былыя палітвязьні сталага ўзросту і людзі з інваліднасьцю пасьля вызваленьня сутыкаюцца з праблемамі жыльля, мэдыцыны, дакумэнтаў і сацыяльнай адаптацыі. Калі гэтыя пытаньні даводзіцца самастойна вырашаць самім былым вязьням і іх ініцыятывам, натуральна спытаць, дзе ў гэтай сыстэме знаходзіцца прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы.

Менавіта з гэтай пэрспэктывы мы разглядаем кандыдатуру Тацьцяны Лукаянавай.

У яе праграме палітвязьні, былыя палітвязьні і іх сем’і вылучаныя ў асобны прыярытэт. Асобна прапісаныя мэдычная і псыхалягічная рэабілітацыя, працаўладкаваньне, сацыяльная адаптацыя, дапамога беларусам у вымушанай эміграцыі, людзям з інваліднасьцю, а таксама беларускім вэтэранам, параненым і сем’ям загінулых.

Для нас важны і сам падыход: дапамога чалавеку не павінна заканчвацца аднаразовай выплатай або перанакіраваньнем у іншую арганізацыю. Калі адна і тая ж праблема паўтараецца ў дзясяткаў людзей, трэба шукаць ужо не разавае, а сыстэмнае рашэньне.

Таму Асацыяцыя палітвязьняў Беларусі падтрымлівае кандыдатуру Тацьцяны Лукаянавай на пасаду прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы.

Гэтая падтрымка не азначае, што мы загадзя выдаём ёй карт-блянш. Наадварот, мы будзем патрабаваць ад яе таго ж, чаго патрабуем ад любога чалавека на гэтай пасадзе: канкрэтных вынікаў, адкрытай справаздачнасьці і пастаяннага дыялёгу з тымі, дзеля каго існуе сацыяльная палітыка.

Для нас галоўны крытэр вельмі просты: ці стала жыцьцё людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі, хаця б крыху лягчэйшым у выніку працы прадстаўніцтва.

Менавіта па гэтым, а не па колькасьці канцэпцыяў і публічных мерапрыемстваў, варта ацэньваць вынік.
  • ❤ 10
  • 👍 6
  • 🤣 2
  • 👎 1
  • 😭 1
Post #5037 651
Адкрыты прыём заявак на пасаду намеснікаў сакратара Каардынацыйнай рады

Усе, хто ўпэўнены, што валодае неабходнымі кампетэнцыямі і здольны дапамагчы забяспечыць эфектыўную арганізацыйную працу КР, могуць прапанаваць сваю кандыдатуру і накіраваць CV на электронны адрас: secretariat@rada.vision.

Звяртаем увагу: згодна з Рэгламентам Каардынацыйнай рады, кандыдатаў на пасаду намесніка сакратара афіцыйна вылучаюць фракцыі. Таму для ўдзелу ў галасаванні кандыдат павінен заручыцца падтрымкай прынамсі адной з фракцый КР.

Папярэдняя падтрымка фракцыі не з’яўляецца ўмовай для падачы заяўкі. Дасылайце сваё CV — яно будзе даступнае фракцыям КР для азнаямлення, і кожная з іх зможа прапанаваць вам падтрымку і афіцыйна вылучыць вашу кандыдатуру.

Запрашаем усіх, хто гатовы прапанаваць свае веды, досвед і прафесійныя навыкі для забеспячэння стабільнай і эфектыўнай працы Каардынацыйнай рады.
  • 👍 14
  • 😁 3
  • ❤ 1
  • 👎 1
  • 🔥 1
Post #5036 403

Forwarded from Фемгрупа Беларусь

▫️Заява ў падтрымку Юліі Міцкевіч на надыходзячым слуханні ў КР
 
На мінулым тыдні ў КР пачалося вылучэнне кандыдат_ак на пасаду Прадстаўні_цы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным пераходнымі кабінеце. Мы вітаем тое, што ўсе тры кандыдатуры – жанчыны. 


Адна з кандыдатур, Юлія Міцкевіч, – сузаснавальніца і чаліня Фемгрупы Беларусь. Ад моманту ўзнікнення групы ў жніўні 2020 года мэтай нашай працы мы бачылі клопат аб бачнасці і падтрымку жанчын і прадстаўні_ц уразлівых сацыяльных груп.
Менавіта таму мы лічым важным крокам стварэнне пасады па гендарнай роўнасці і ўразлівых групах у межах Аб’яднанага пераходнага кабінета ў 2024 годзе, якую заняла Юлія Міцкевіч. Мы таксама вылучалі Юлію Міцкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях, што знайшло падтрымку і ў больш шырокай фемінісцкай і грамадзянскай супольнасці. 


✅ Менавіта з гэтым звязаная наша падтрымка Юліі Міцкевіч на гэтую пасаду і сёння. Мы ўбачылі, што за два гады сваёй працы ў АПК Юлія Міцкевіч здолела аб’яднасць свой досвед працы ў сферы беларускай грамадзянскай супольнасці з дасведчанасцю ў міжнародным супрацоўніцтве (больш падрабязна тут) . Мы таксама высока цэнім задачу змяшчэння прыярытэтнага для нас пытання вызвалення беларускіх палітзняволеных у больш шырокі кантэкст сацыяльнай палітыкі, важнай у датычэнні да ўразлівага становішча шматлікіх беларусак і беларусаў як у дыяспаральнай супольнасці, так і знутры Беларусі сёння. Для нас таксама з’яўляецца надзвычай каштоўнай экспертная дзейнасць Юліі Міцкевіч, якая паказвае, што мы мусім думаць не толькі пра сучаснасць, але і пра будучыню Беларусі.


⚡️ Мы вельмі спадзяваемся, што ў Каардынацыйная радзе будзе выпрацаваная працэдура па слуханні, а таксама забяспечаныя празрыстыя і справядлівыя ўмовы для ацэнкі бачання і праграмы кожнай кандыдат_кі на пасаду Прадстаўні_цы па сацыяльнай палітыцы, паколькі спроба правесці працэс у сціслыя тэрміны без загадзя зацверджанай і зразумелай працэдуры стварае рызыкі для якасці і даверу да выніку.
Мы таксама рэкамендуем зрабіць слуханне публічным і забяспечыць яго трансляцыю. 


✅ Зычым Юліі Міцкевіч належнай падтрымкі на надыходзячым слуханні ў КР.
Telegram Фемгрупа Беларусь Юлія Міцкевіч была вылучана на пасаду Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі групай з 9 дэлегатаў ад розных фракцый. Юлія Міцкевіч мае двухгадовы досвед працы ў Кабінеце. Спачатку яна працавала намесніцай Прадстаўніцы…
  • ❤ 13
  • 👍 8
  • 🔥 3
  • 😁 3
  • 🤣 3
  • 👎 1
  • 👏 1
  • 👌 1
  • 🥴 1
Post #5035 548

Forwarded from Беларусы дзеяння

«Беларусы дзеяньня» вылучылі Тацьцяну Лукаянаву кандыдаткай на пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту па сацыяльнай палітыцы

Фракцыя «Беларусы дзеяньня» ў Каардынацыйнай радзе вылучыла Тацьцяну Лукаянаву кандыдаткай на пасаду прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы.

Тацьцяна мае больш за 25 гадоў прафэсійнага досьведу ў адукацыі, бізнэсе, кіраваньні, мэдычным сэктары і сфэры безнаяўных разьлікаў. На працягу адзінаццаці гадоў яна працавала адміністратаркай у мэдычным цэнтры, раней кіравала ўласным бізнэсам і працавала ў сфэры продажаў і арганізацыі працы.

Пасьля 2020 году значную частку яе жыцьця заняла грамадзкая дзейнасьць: дваровая самаарганізацыя, узаемадапамога, падтрымка людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў, палітычных зьняволеных і іх сем’яў.

Рэпрэсіі закранулі і яе асабіста. Тацьцяна прайшла праз затрыманьні, страціла працу і ў 2024 годзе была вымушаная пакінуць Беларусь. Сёньня яна працягвае працаваць з людзьмі, якія прайшлі праз палітычны перасьлед, у тым ліку як мэнтарка ініцыятывы «Вольныя».

У сваёй праграме Тацьцяна прапануе засяродзіць працу прадстаўніцтва на некалькіх практычных кірунках:
• падтрымцы палітычных зьняволеных, вызваленых і іх сем’яў;
• мэдычнай і псыхалягічнай рэабілітацыі ахвяраў рэпрэсіяў;
• дапамозе беларусам у вымушанай эміграцыі;
• працаўладкаваньні, перанавучаньні і вяртаньні людзей да самастойнага жыцьця;
• супрацоўніцтве з беларускімі грамадзкімі арганізацыямі, бізнэсам і міжнароднымі партнэрамі;
• падрыхтоўцы мадэляў сацыяльнай рэабілітацыі для будучай дэмакратычнай Беларусі.

Асобны прынцып яе праграмы — не ствараць яшчэ адну структуру, якая дублюе ўжо існуючыя беларускія ініцыятывы, а злучаць іх магчымасьці і выкарыстоўваць палітычны статус АПК для вырашэньня праблемаў, якія патрабуюць інстытуцыйнага або міжнароднага ўзроўню.

Для Тацьцяны сацыяльная палітыка — гэта ня толькі праграмы і дакумэнты. Гэта сыстэма, у якой чалавек, што апынуўся ў бядзе, павінен разумець, куды зьвярнуцца і якую дапамогу ён можа атрымаць.

Наперадзе — адкрытыя слуханьні ў Каардынацыйнай радзе, дзе кандыдатка прадставіць сваю праграму і адкажа на пытаньні дэлегатаў.
  • ❤ 8
  • 👍 6
  • 🔥 2
  • 👎 1
Post #5034 974
Юлія Міцкевіч была вылучана на пасаду Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі групай з 9 дэлегатаў ад розных фракцый.

Юлія Міцкевіч мае двухгадовы досвед працы ў Кабінеце. Спачатку яна працавала намесніцай Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы па пытаннях гендарнай роўнасці і ўразлівых груп, а апошнія паўтара месяца — выконваючай абавязкі Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы.

Яна ведае ўнутраныя працэсы працы Кабінета, нормы і стандарты, якімі ён кіруецца ў сваёй дзейнасці. Юлія таксама ўдзельнічала ў распрацоўцы Этычнага кодэкса Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы.

Юлія Міцкевіч мае досвед міжнароднага супрацоўніцтва і шырокую сетку прафесійных сувязяў. Яна была сяброўкай Кантактнай групы Рады Еўропы па Беларусі, суарганізатаркай Першага жаночага палітычнага форуму ў Стакгольме ў 2025 годзе і Форуму «Моладзь, гендар і дэмакратыя для Беларусі» ў 2026 годзе.

Юлія Міцкевіч — лаўрэатка прэміі Ірландскай лейбарысцкай партыі за сацыяльную справядлівасць 2011 года і нямецкай прэміі імя Ганны Кляйн 2025 года.
  • ❤ 28
  • 👍 10
  • 🔥 8
  • 👏 4
  • 😁 3
  • 👎 2
  • 🙈 2
  • 🤯 1
Post #5033 587

Forwarded from Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»

Фракцыя «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”» вылучыла кандыдатуру Веранікі Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі.

Фракцыя прапануе правесці ў Каардынацыйнай Радзе слуханні па кандыдатуры Веранікі Станкевіч на наступным агульным паседжані і выставіць пытанне на галасаванне.

На канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская прапанавала Каардынацыйнай Радзе рэкамендаваць кандыдатуры ў Аб’яднаны Пераходны Кабінет. Мы лічым гэта важнай функцыяй КР, якая дазваляе ўплываць на фармаванне Кабінета і ўзмацняць яго падсправаздачнасць прадстаўнічаму органу дэмакратычнага руху.

Для нас вылучэнне кандыдатуры прадугледжвае і яе змястоўнае абмеркаванне. Дэлегаты павінны мець магчымасць азнаёміцца з праграмай, абмеркаваць яе прыярытэты і задаць пытанні пра канкрэтныя крокі ў вырашэнні сацыяльных праблем.
  • 👍 28
  • ❤ 8
  • 👎 6
  • 🔥 3
  • 🤔 1
  • 🥱 1
Post #5031 1.07K
25 палітвязняў сёння выйшлі на волю. Але дапамога ім патрэбная і пасля вызвалення.

Людзі пакінулі Беларусь і цяпер пачынаюць жыццё нанова. Жыллё, медыцынская дапамога, дакументы, адзенне і самыя неабходныя бытавыя рэчы — усё гэта патрабуе грошай.

🤝 BYSOL адкрыў экстранны збор, каб аказаць кожнаму з 25 вызваленых дапамогу ў памеры не менш за €1000.

Нават невялікі данат мае значэнне. Менавіта з мноства невялікіх ахвяраванняў складаецца вялікая дапамога.

Далучайцеся да збору, калі гэта бяспечна для вас.

❤️ Дапаможам людзям, якія заплацілі свабодай за свае перакананні, пачаць жыццё нанова.
bysol.org Экстранны збор для вызваленых 16 верасня 2026 года 16 верасня 2026 года на волю выйшла 25 беларускіх палітвязняў. BYSOL адкрывае экстранны збор у іх падтрымку.
  • ❤ 26
  • 👍 7
  • 🔥 3
  • 👎 1
  • 🤝 1
Post #5030 982
Іна Дабратвор абрана сакратаром дэлегацыі КР у Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы

Каардынацыйная Рада абрала Іну Дабратвор сакратаром дэлегацыі КР у Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад.

Яна будзе забяспечваць арганізацыйнае і дакументальнае суправаджэнне працы дэлегацыі, а таксама каардынацыю яе ўзаемадзеяння з сакратарыятам Кангрэса.
  • 👍 25
  • ❤ 3
  • 🔥 3
  • 🦄 3
  • 👎 1
  • 🥴 1
  • 😭 1
  • 🙉 1
Post #5028 980
Каардынацыйная Рада стварае Камісію па сацыяльных пытаннях

Дэлегаты КР прагаласавалі за стварэнне Сацыяльнай Камісіі Каардынацыйнай Рады

Ініцыятыва стварэння паступіла ад Фракцыі "Кааліцыя Латушкі і Рух “За свабоду”.

Мэтай Сацыяльная камісіі з'яўляеца садзейнічанне Каардынацыйнай радзе ў выпрацоўцы і каардынацыі падыходаў да сацыяльнай палітыкі беларускага дэмакратычнага руху і падрыхтоўцы сацыяльнай палітыкі будучай дэмакратычнай Беларусі

Стварэнне камісіі па сацыяльных пытаннях дазволіць сфарміраваць у Каардынацыйнай радзе асобны прафесійны цэнтр распрацоўкі сацыяльнай палітыкі і забяспечыць яе сувязь з працай іншых дэмакратычных інстытутаў.

Старшынёй камісіі абрана Рыта Гаціх, прадстаўніца фракцыі Латушка і Рух “За Свабоду”, Намесніцай - Станіслава Цярэнцьева, пазафракцыцная дэлегатка
  • 👍 19
  • ❤ 8
  • 🔥 3
  • 👎 1
  • 😁 1
  • 👌 1
  • 🖕 1
  • 🙈 1
Post #5025 695
Каардынацыйная Рада стварае часовую Камісію па падрыхтоўцы дакумента «Ацэнка патрэбаў» (Needs Assessment)

Дэлегаты КР прагаласавалі за стварэнне часовай камісіі па «Ацэнцы патрэбаў».

Ініцыятыва стварэння паступіла ад Фракцыі "Кааліцыя Латушкі і Рух “За свабоду”.

Мэтай камісіі з'яўляецца забеспячэнне ўдзелу Каардынацыйнай Рады ў фарміраванні кансалідаванай пазіцыі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці адносна прыярытэтаў міжнароднай падтрымкі Беларусі.

Старшынёй камісіі абраны Юрый Губарэвіч, фракцыя Латушка і Рух “За Свабоду”, Намесніцай - Аліса Рыжычэнка, фракцыя Еўрапейскі выбар
  • 👍 17
  • 🔥 4
  • 🤣 3
  • 🤨 2
  • ❤ 1
  • 👎 1
  • 🦄 1
Post #5024 516

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Пытанні падтрымкі беларускай культуры ў эміграцыі абмеркавалі з прадстаўніцамі ПАРЕ

Пытанні падрыхтоўкі даклада Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы «Культура як аснова дэмакратызацыі Беларусі» былі абмеркаваныя падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, былога міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі з дакладчыцай Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, дэпутаткай Сейма Польшчы Агнешкай Памаскай і кіраўніцай сакратарыята Камітэта ПАРЕ па культуры, навуцы, адукацыі і медыя Таццянай Тэрмачыч. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел акцёры з трупы «Вольныя Купалаўцы».

Дакладчыца ПАРЕ Агнешка Памаска, якая таксама з’яўляецца кіраўніцай  дэлегацыі парламента Польшчы ў ПАРЕ, рыхтуе даклад пра сітуацыю ў беларускай культуры, які плануецца прэзентаваць на вясенняй сесіі ПАРЕ ў 2027 годзе. Раней Павел Латушка як чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы выступіў на пасяджэнні Камітэта ПАРЕ па культуры, навуцы, адукацыі і СМІ, дзе прадставіў сітуацыю ў беларускай культуры.

Мэтамі будучага дакладу будуць прыцягненне ўвагі 47 краін-сябраў ПАРЕ да сітуацыі ў беларускай культуры, бо важна, каб свет не забываў пра Беларусь, а таксама ў ім будуць падрыхтаваныя канкрэтныя рэкамендацыі, каб дапамагчы дзячам і інстытуцыям беларускай культуры ў эміграцыі.

Падчас сустрэчы Павел Латушка расказаў прадстаўніцам ПАРЕ пра драматычную сітуацыю ў беларускай культуры, а таксама пра мэтанакіраваную палітыку рэжыму Лукашэнкі і Крамля па русіфікацыі сферы культуры ў краіне.

«На працягу дзесяцігоддзяў Лукашэнка змагаўся з беларускай культурай, але цяпер гэта набыло беспрэцэдэнтныя маштабы. Культура сёння з’яўляецца адной з галоўных мішэняў палітычных рэпрэсій у Беларусі. Таксама яна з’яўляецца асноўнай арэнай гібрыднай вайны Расіі супраць Беларусі, мэтай якой з’яўляецца перафарматаванне беларускай ідэнтычнасці».

Таксама падчас сустрэчы было адзначана, што рэжым працягвае пераследаваць беларускія культурныя ініцыятывы і іх прадстаўнікоў нават за мяжой — Музей Вольнай Беларусі, «Вольныя Купалаўцы» і іншыя культурніцкія арганізацыі прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі.

Акцёры з трупы «Вольныя Купалаўцы» расказалі, з якімі галоўнымі праблемамі сутыкаюцца яны і іншыя беларускія тэатральныя калектывы, якія вымушаныя знаходзіцца ў эміграцыі: адсутнасць пастаянных памяшканняў для пастановак, нестабільнае фінансаванне; таксама была адзначаная важнасць вяртання практыкі прадастаўлення стыпендый беларускім акцёрам. Гэтыя, як і іншыя праблемныя пытанні, будуць улічаныя падчас падрыхтоўкі дакладу, які ў далейшым будзе накіраваны ва ўсе краіны-сяброўкі Рады Еўропы.

Падчас сустрэчы Павел Латушка прапанаваў стварыць Еўрапейскі фонд беларускай культуры, каб заснаваць праграмы інстытуцыйнай і фінансавай падтрымкі незалежных беларускіх культурных устаноў і ініцыятыў.

Адначасова па дамоўленасці з дэпутаткай Сейма Польшчы Агнешкай Памаскай у ПАРЕ плануецца арганізацыя шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных беларускай культуры.

Таксама ў гэты дзень Агнешка Памаска сустрэлася з кіраўніцтвам Рады культуры і кіраўніцтвам Музея Вольнай Беларусі. Сустрэчы былі арганізаваныя пры падтрымцы дэлегатаў Каардынацыйнай Рады з фракцыі «Латушка і Рух "За Свабоду"». Сёння Агнешка Памаска сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай культуры ў Беластоку.
  • 👍 18
  • ❤ 4
  • 🔥 3
  • 👎 1
  • 😭 1
  • 🆒 1
Post #5022 569

Forwarded from Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»

Без незалежнай Беларусі не будзе трывалай бяспекі ў нашым рэгіёне

«Не будзе трывалай бяспекі ў Цэнтральнай Еўропе, пакуль Беларусь застаецца пад расійскім ваенным і палітычным кантролем. Беларусь — гэта не перыферыя рэгіёна, а адзін з ключавых элементаў яго будучай архітэктуры бяспекі», — падкрэсліў спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан падчас XXXV Эканамічнага форуму ў Карпачы на панэльнай дыскусіі «Цэнтральная Еўропа — стратэгічная роля рэгіёна ў фарміраванні архітэктуры бяспекі».

У панэльнай дыскусіі таксама ўзялі ўдзел кіраўнік румынскай грамадскай арганізацыі Asociația Lupii Tricolori Адрыян Бэзэван, дырэктарка прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Польшчы Катажына Смык, генеральны дырэктар венгерскай кансалтынгавай кампаніі Caroberto Advisory Міхай Рашончы-Ковач і былы намеснік дырэктара Дэпартамента Цэнтральнай Еўропы МЗС Чэхіі Марцін Свароўскі.

Падчас дыскусіі Арцём Брухан адзначыў, што пасля 2020 года Лукашэнка фактычна абмяняў частку дзяржаўнага суверэнітэту на гарантыю захавання ўласнай улады, а пасля 2022 года гэта залежнасць набыла яшчэ і прамое ваеннае вымярэнне. Дзеля ўтрымання ўлады рэжым аддаў Крамлю ваенны, палітычны, эканамічны, энергетычны, інфармацыйны і культурны суверэнітэт Беларусі.

«Аднак гэты працэс не з'яўляецца незваротным. Беларусь дагэтуль мае ўласныя дзяржаўныя інстытуты, грамадства, нацыянальную ідэнтычнасць і моцнае імкненне грамадзян да незалежнасці», — падкрэсліў спікер КР.

Каб Беларусь мела дэмакратычную перспектыву, важна інвеставаць у беларускае грамадства:

«Вы інвестуеце ва ўласную абарону і абарончыя праекты, і гэта, безумоўна, вельмі важна. Але не менш важна інвеставаць у тое, каб Беларусь стала часткай бяспекі рэгіёна, а не крыніцай пагрозы.

«Будучыня Беларусі — гэта пытанне не толькі свободы беларусаў. Гэта пытанне бяспекі Польшчы, Украіны, краін Балтыі і ўсёй Еўропы. Без незалежнай Беларусі не будзе трывалай бяспекі ў нашым рэгіёне»
, — падкрэсліў Арцём Брухан.
  • 👍 20
  • ❤ 3
  • 💯 3
  • 👎 1
  • 🔥 1
Post #5021 612
Дзмітрый Лепрэтар абраны сакратаром дэлегацыі КР у ПАРЕ

Каардынацыйная Рада абрала Дзмітрыя Лепрэтара сакратаром дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Ён будзе забяспечваць арганізацыйнае і дакументальнае суправаджэнне працы дэлегацыі, а таксама каардынацыю яе ўзаемадзеяння з сакратарыятам ПАРЕ.
  • 👍 23
  • 🔥 4
  • 👎 3
  • 👏 3
Older posts →

About this channel

How can I read @rada_vision without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Каардынацыйная Рада: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Каардынацыйная Рада have?
Каардынацыйная Рада (@rada_vision) has 3.28K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Каардынацыйная Рада know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →