Фракцыя «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”» вылучыла кандыдатуру Веранікі Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі.
Фракцыя прапануе правесці ў Каардынацыйнай Радзе слуханні па кандыдатуры Веранікі Станкевіч на наступным агульным паседжані і выставіць пытанне на галасаванне.
На канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская прапанавала Каардынацыйнай Радзе рэкамендаваць кандыдатуры ў Аб’яднаны Пераходны Кабінет. Мы лічым гэта важнай функцыяй КР, якая дазваляе ўплываць на фармаванне Кабінета і ўзмацняць яго падсправаздачнасць прадстаўнічаму органу дэмакратычнага руху.
Для нас вылучэнне кандыдатуры прадугледжвае і яе змястоўнае абмеркаванне. Дэлегаты павінны мець магчымасць азнаёміцца з праграмай, абмеркаваць яе прыярытэты і задаць пытанні пра канкрэтныя крокі ў вырашэнні сацыяльных праблем.
Post #5033
590
