TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.28K subscribers
Post #5035 531

Forwarded from Беларусы дзеяння

«Беларусы дзеяньня» вылучылі Тацьцяну Лукаянаву кандыдаткай на пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту па сацыяльнай палітыцы

Фракцыя «Беларусы дзеяньня» ў Каардынацыйнай радзе вылучыла Тацьцяну Лукаянаву кандыдаткай на пасаду прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы.

Тацьцяна мае больш за 25 гадоў прафэсійнага досьведу ў адукацыі, бізнэсе, кіраваньні, мэдычным сэктары і сфэры безнаяўных разьлікаў. На працягу адзінаццаці гадоў яна працавала адміністратаркай у мэдычным цэнтры, раней кіравала ўласным бізнэсам і працавала ў сфэры продажаў і арганізацыі працы.

Пасьля 2020 году значную частку яе жыцьця заняла грамадзкая дзейнасьць: дваровая самаарганізацыя, узаемадапамога, падтрымка людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў, палітычных зьняволеных і іх сем’яў.

Рэпрэсіі закранулі і яе асабіста. Тацьцяна прайшла праз затрыманьні, страціла працу і ў 2024 годзе была вымушаная пакінуць Беларусь. Сёньня яна працягвае працаваць з людзьмі, якія прайшлі праз палітычны перасьлед, у тым ліку як мэнтарка ініцыятывы «Вольныя».

У сваёй праграме Тацьцяна прапануе засяродзіць працу прадстаўніцтва на некалькіх практычных кірунках:
• падтрымцы палітычных зьняволеных, вызваленых і іх сем’яў;
• мэдычнай і псыхалягічнай рэабілітацыі ахвяраў рэпрэсіяў;
• дапамозе беларусам у вымушанай эміграцыі;
• працаўладкаваньні, перанавучаньні і вяртаньні людзей да самастойнага жыцьця;
• супрацоўніцтве з беларускімі грамадзкімі арганізацыямі, бізнэсам і міжнароднымі партнэрамі;
• падрыхтоўцы мадэляў сацыяльнай рэабілітацыі для будучай дэмакратычнай Беларусі.

Асобны прынцып яе праграмы — не ствараць яшчэ адну структуру, якая дублюе ўжо існуючыя беларускія ініцыятывы, а злучаць іх магчымасьці і выкарыстоўваць палітычны статус АПК для вырашэньня праблемаў, якія патрабуюць інстытуцыйнага або міжнароднага ўзроўню.

Для Тацьцяны сацыяльная палітыка — гэта ня толькі праграмы і дакумэнты. Гэта сыстэма, у якой чалавек, што апынуўся ў бядзе, павінен разумець, куды зьвярнуцца і якую дапамогу ён можа атрымаць.

Наперадзе — адкрытыя слуханьні ў Каардынацыйнай радзе, дзе кандыдатка прадставіць сваю праграму і адкажа на пытаньні дэлегатаў.
  • ❤ 8
  • 👍 6
  • 🔥 2
  • 👎 1
More from @rada_vision
  1. Sep 22, 2026Мы заклікаем ЕС ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг уплыву для дасягнення сістэмных змен…
  2. Sep 21, 2026ЗАЯВА АСАЦЫЯЦЫІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ БЕЛАРУСІ Напярэдадні слуханьняў у Каардынацыйнай радзе па кан…
  3. Sep 21, 2026Адкрыты прыём заявак на пасаду намеснікаў сакратара Каардынацыйнай рады Усе, хто ўпэўнены,…
  4. Sep 21, 2026▫️Заява ў падтрымку Юліі Міцкевіч на надыходзячым слуханні ў КР На мінулым тыдні ў КР пача…
  5. Sep 18, 2026Юлія Міцкевіч была вылучана на пасаду Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пер…
  6. Sep 17, 2026Фракцыя «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”» вылучыла кандыдатуру Веранікі Станкевіч на п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →