TGViewer
Фемгрупа Беларусь Фемгрупа Беларусь @femgroupbelarus · 412 subscribers
Post #1111 186

Forwarded from Каардынацыйная Рада

Юлія Міцкевіч была вылучана на пасаду Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі групай з 9 дэлегатаў ад розных фракцый.

Юлія Міцкевіч мае двухгадовы досвед працы ў Кабінеце. Спачатку яна працавала намесніцай Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы па пытаннях гендарнай роўнасці і ўразлівых груп, а апошнія паўтара месяца — выконваючай абавязкі Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы.

Яна ведае ўнутраныя працэсы працы Кабінета, нормы і стандарты, якімі ён кіруецца ў сваёй дзейнасці. Юлія таксама ўдзельнічала ў распрацоўцы Этычнага кодэкса Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы.

Юлія Міцкевіч мае досвед міжнароднага супрацоўніцтва і шырокую сетку прафесійных сувязяў. Яна была сяброўкай Кантактнай групы Рады Еўропы па Беларусі, суарганізатаркай Першага жаночага палітычнага форуму ў Стакгольме ў 2025 годзе і Форуму «Моладзь, гендар і дэмакратыя для Беларусі» ў 2026 годзе.

Юлія Міцкевіч — лаўрэатка прэміі Ірландскай лейбарысцкай партыі за сацыяльную справядлівасць 2011 года і нямецкай прэміі імя Ганны Кляйн 2025 года.
  • ❤‍🔥 21
  • ❤ 12
  • 👏 6
  • 🔥 1
  • 😁 1
More from @femgroupbelarus
  1. Sep 22, 2026Кандыдаткі на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК. Агульнае паседжанне / 22.0…
  2. Sep 21, 2026▫️Заява ў падтрымку Юліі Міцкевіч на надыходзячым слуханні ў КР На мінулым тыдні ў КР пача…
  3. Sep 20, 2026▫️Заявление Фемгрупы по поводу вопроса со-ведущего программы «Обычный вечер» Светлане Тиха…
  4. Sep 16, 2026Як пасляродавы псіхоз прывёў да заняпаду заходняй цывілізацыі На «Белсаце» выйшла калонка…
  5. Sep 15, 2026▫️Заява Фемгрупы наконт публікацыі Анатоля Лябедзькі Мы лічым неабходным публічна адрэагав…
  6. Sep 11, 2026▫️Заявление Фемгруппы Беларусь в связи с обращением редакции «Маланка Медиа» Мы получили о…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →