TGViewer
Channel Public Channel
Фемгрупа Беларусь

Фемгрупа Беларусь

@femgroupbelarus

Кааліцыя беларускіх экспертак, актывістак і гендарных даследчыц. Фемінісцкая павестка для дэмакратычнай Беларусі.
Хочаце далучыцца, задаць пытанні ці прапанаваць ідэі для супрацы? Пішыце!
📧 femgroupbelarus@gmail.com
Subscribers
412
Photos
483
Videos
26
Links
521
Recent Posts 19 shown
Post #1115 104

Forwarded from Каардынацыйная Рада

Кандыдаткі на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК. Агульнае паседжанне / 22.09.2026

Сёння, 22 верасня, а 19:00 па варшаўскім часе адбудзецца Агульнае паседжанне Каардынацыйнай Рады IV склікання.

На паседжанні будуць разгледжаныя тры пытанні:

1. Слуханні кандыдатак на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК
2. Аб стварэнні Камісіі Каардынацыйнай рады Беларусі па расследаванні злачынстваў, учыненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі
3. Скарачэнне тэрміну правядзення конкурса на пасаду Намесніка сакратара з 14 да 7 дзён

📺 Далучайцеся да жывой трансляцыі і пакідайце свае пытанні ды меркаванні ў чаце.
https://www.youtube.com/live/7TNgNpoUJK4?si=I4vUH3N114rvcNIb
YouTube Кандыдаткі на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК. Агульнае паседжанне / 22.09.2026 Сёння, 22 верасня, а 19:00 па варшаўскім часе адбудзецца Агульнае паседжанне Каардынацыйнай Рады IV склікання. На паседжанні будуць разгледжаныя тры пытанні: 1. Слуханні кандыдатак на пасаду прадстаўніцы па Сацыяльнай палітыцы ў АПК 2. Аб стварэнні Камісіі…
  • 👏 4
  • 👍 1
Post #1114 738
▫️Заява ў падтрымку Юліі Міцкевіч на надыходзячым слуханні ў КР
 
На мінулым тыдні ў КР пачалося вылучэнне кандыдат_ак на пасаду Прадстаўні_цы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным пераходнымі кабінеце. Мы вітаем тое, што ўсе тры кандыдатуры – жанчыны. 


Адна з кандыдатур, Юлія Міцкевіч, – сузаснавальніца і чаліня Фемгрупы Беларусь. Ад моманту ўзнікнення групы ў жніўні 2020 года мэтай нашай працы мы бачылі клопат аб бачнасці і падтрымку жанчын і прадстаўні_ц уразлівых сацыяльных груп.
Менавіта таму мы лічым важным крокам стварэнне пасады па гендарнай роўнасці і ўразлівых групах у межах Аб’яднанага пераходнага кабінета ў 2024 годзе, якую заняла Юлія Міцкевіч. Мы таксама вылучалі Юлію Міцкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях, што знайшло падтрымку і ў больш шырокай фемінісцкай і грамадзянскай супольнасці. 


✅ Менавіта з гэтым звязаная наша падтрымка Юліі Міцкевіч на гэтую пасаду і сёння. Мы ўбачылі, што за два гады сваёй працы ў АПК Юлія Міцкевіч здолела аб’яднасць свой досвед працы ў сферы беларускай грамадзянскай супольнасці з дасведчанасцю ў міжнародным супрацоўніцтве (больш падрабязна тут) . Мы таксама высока цэнім задачу змяшчэння прыярытэтнага для нас пытання вызвалення беларускіх палітзняволеных у больш шырокі кантэкст сацыяльнай палітыкі, важнай у датычэнні да ўразлівага становішча шматлікіх беларусак і беларусаў як у дыяспаральнай супольнасці, так і знутры Беларусі сёння. Для нас таксама з’яўляецца надзвычай каштоўнай экспертная дзейнасць Юліі Міцкевіч, якая паказвае, што мы мусім думаць не толькі пра сучаснасць, але і пра будучыню Беларусі.


⚡️ Мы вельмі спадзяваемся, што ў Каардынацыйная радзе будзе выпрацаваная працэдура па слуханні, а таксама забяспечаныя празрыстыя і справядлівыя ўмовы для ацэнкі бачання і праграмы кожнай кандыдат_кі на пасаду Прадстаўні_цы па сацыяльнай палітыцы, паколькі спроба правесці працэс у сціслыя тэрміны без загадзя зацверджанай і зразумелай працэдуры стварае рызыкі для якасці і даверу да выніку.
Мы таксама рэкамендуем зрабіць слуханне публічным і забяспечыць яго трансляцыю. 


✅ Зычым Юліі Міцкевіч належнай падтрымкі на надыходзячым слуханні ў КР.
Telegram Фемгрупа Беларусь Юлія Міцкевіч была вылучана на пасаду Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі групай з 9 дэлегатаў ад розных фракцый. Юлія Міцкевіч мае двухгадовы досвед працы ў Кабінеце. Спачатку яна працавала намесніцай Прадстаўніцы…
  • ❤ 18
  • 🔥 5
  • 🥰 4
  • 👏 2
  • 🥴 2
  • ❤‍🔥 1
Post #1112 511
▫️Заявление Фемгрупы по поводу вопроса со-ведущего программы «Обычный вечер» Светлане Тихановской

Мы не можем оставить без ответа вопрос, который задал Константин Каверин, со-ведущий программы «Обычный вечер», Светлане Тихановской в прямом эфире: почему она не может сделать «откровенную фотосессию» ради привлечения внимания к проблеме политзаключенных и диктатуры в Беларуси и получения большей поддержки со стороны мирового сообщества.

Светлана Тихановская — политикесса, лидерка Беларусского демократического движения, представляющая страну на международной арене, ведущая переговоры с главами государств, правительствами, парламентами и международными институциями по вопросам освобождения политзаключенных, прекращения репрессий и демократического транзита.

Предложение решить эти задачи через демонстрацию ее обнаженного тело низводит многолетнюю политическую, дипломатическую и человеческую работу до вопроса о внешности и сексуальной доступности. Это не просто неудачная шутка, а публичное обесценивание усилий, которые прикладываются Светланой Тихановской для освобождения политзаключенных.

✅Почему это сексуализация и объективация? Представьте на секунду такой же вопрос мужчине-политику: «Почему бы вам не сделать откровенную фотосессию ради привлечения внимания к политзаключенным?» Формулировка мгновенно звучит абсурдно, потому что тело мужчины-политика по умолчанию не рассматривается как инструмент, которым он обязан «отработать» внимание к проблеме.

Женщине-политику этот же вопрос задавать легко и как будто логично, потому что общественное воображение по-прежнему в первую очередь считывает женщину через тело и сексуальную привлекательность, а уже потом через ее решения, роль в переговорах и политическую субъектность. Именно это и есть объективация: тело женщины оказывается важнее ее реального труда и ответственности и одновременно превращается в объект потенциального насилия, тем самым усиливая уязвимость женщин в целом.

Аргумент Константина Каверина «зато об этом будут говорить в мире» не подтверждается данными многочисленный исследований. Метаанализ 78 рецензируемых исследований (Wirtz, Sparks & Zimbres, 2018, International Journal of Advertising) показал, что сексуализированный контент действительно привлекает внимание к самому изображению, но дает «буквально нулевой эффект на намерение купить» продукт и не улучшает запоминаемость бренда или сообщения - люди запоминают картинку, а не то, что она должна была продвигать. Более того, у части аудитории, особенно у женщин, формируется более негативное отношение к бренду или спикер(ке), использующим такой прием. То есть даже по чисто прагматической логике «пиара», которую предложил ведущий, подобные советы не работают: внимание достается телу, а не политическому посланию о политзаключенных.

⚡️Мы выражаем солидарность со Светланой Тихановской и со всеми политикессами, активистками, экспертками и другими женщинами с выдающимися профессиональными достижениями, которых независимо от уровня их компетентности, влияния и результатов продолжают в первую очередь воспринимать как тело и потенциальный сексуальный объект, а не как человека, принимающего решения. 

✅Мы предлагаем редакции программы «Обычный вечер» провести работу по гендерно-чувствительной коммуникации с ведущим, задавшим этот вопрос. Нам важно, чтобы подобные формулировки не повторялись в эфире ни в адрес Светланы Тихановской, ни в адрес других женщин-собеседниц программы.

Мы также предлагаем Фемгруппу в качестве партнера для проведения консультативной работы с редакцией и ведущими и выработки рекомендаций по проведению интервью и поведению в студии с приглашенными гостьями.
  • ❤ 34
  • 🦄 10
  • ❤‍🔥 6
  • 👏 5
  • 🔥 2
  • 🤣 2
  • 😱 1
  • 🎃 1
  • 💅 1
Post #1111 187

Forwarded from Каардынацыйная Рада

Юлія Міцкевіч была вылучана на пасаду Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі групай з 9 дэлегатаў ад розных фракцый.

Юлія Міцкевіч мае двухгадовы досвед працы ў Кабінеце. Спачатку яна працавала намесніцай Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы па пытаннях гендарнай роўнасці і ўразлівых груп, а апошнія паўтара месяца — выконваючай абавязкі Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы.

Яна ведае ўнутраныя працэсы працы Кабінета, нормы і стандарты, якімі ён кіруецца ў сваёй дзейнасці. Юлія таксама ўдзельнічала ў распрацоўцы Этычнага кодэкса Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы.

Юлія Міцкевіч мае досвед міжнароднага супрацоўніцтва і шырокую сетку прафесійных сувязяў. Яна была сяброўкай Кантактнай групы Рады Еўропы па Беларусі, суарганізатаркай Першага жаночага палітычнага форуму ў Стакгольме ў 2025 годзе і Форуму «Моладзь, гендар і дэмакратыя для Беларусі» ў 2026 годзе.

Юлія Міцкевіч — лаўрэатка прэміі Ірландскай лейбарысцкай партыі за сацыяльную справядлівасць 2011 года і нямецкай прэміі імя Ганны Кляйн 2025 года.
  • ❤‍🔥 21
  • ❤ 12
  • 👏 6
  • 🔥 1
  • 😁 1
Post #1110 245

Forwarded from Сідорская_Убок ад мэйнстрыму

Як пасляродавы псіхоз прывёў да заняпаду заходняй цывілізацыі

На «Белсаце» выйшла калонка Міхаіла Кірылюка пра справу амерыканкі Ліндзі Клэнсі, якая забіла траіх сваіх дзяцей.
Мяне ў гэтым тэксце зацікавіла не столькі пазіцыя аўтара адносна самой Клэнсі, колькі шлях, які праходзіць яго аргументацыя.

Пачынаецца ўсё з канкрэтнага юрыдычнага пытання. Клэнсі не адмаўляе, што забіла дзяцей. Спрэчка ідзе пра тое, ці дазваляў яе псіхічны стан усведамляць характар сваіх дзеянняў і кантраляваць іх. Абарона спасылаецца на пасляродавы псіхоз, абвінавачванне лічыць, што, нягледзячы на псіхічнае захворванне, Клэнсі разумела, што робіць. Прысяжныя не змаглі прыйсці да аднагалоснага рашэння.

Больш за тое, аўтар вельмі выразна фармулюе прававы прынцып: псіхіятрычны дыягназ сам па сабе не вызваляе чалавека ад адказнасці; значэнне мае тое, наколькі чалавек быў здольны ўсведамляць свае дзеянні і кіраваць імі.

З гэтым цяжка спрачацца.

А вось далей адбываецца цікавае.

Пытанне пра межы крымінальнай адказнасці чалавека з цяжкім псіхічным расстройствам паступова ператвараецца ў пытанне пра тое, ці не гатовае сучаснае грамадства «знізіць значнасць права дзіцяці на жыццё». Затым у тэксце з'яўляюцца аборты: частка «левага ліберальнага руху», піша аўтар, ставіць аўтаномію жанчыны вышэй за права на жыццё ненароджанага дзіцяці — і справа Клэнсі нібыта прымушае задумацца, ці не распаўсюджваецца цяпер такая логіка і на ўжо народжаных дзяцей. А яшчэ праз некалькі абзацаў мы ўжо чытаем пра адыход ад «хрысціянскіх маральных прынцыпаў, якія стагоддзямі фармавалі заходнюю цывілізацыю», Джона Адамса і Чарлі Кірка.

І вось тут я губляю лагічную сувязь.

Якім чынам пытанне пра тое, ці быў чалавек у стане псіхозу здольны ўсведамляць і кантраляваць свае дзеянні, ператвараецца ў пытанне пра каштоўнасць жыцця забітага дзіцяці? Калі суд прызнае, што праз цяжкае псіхічнае расстройства чалавек не мог усведамляць характар сваіх дзеянняў або кіраваць імі, гэта не азначае, што жыццё яго ахвяры каштуе менш. Гэта азначае, што права па-рознаму ацэньвае адно і тое ж дзеянне ў залежнасці ад здольнасці чалавека ўсведамляць, што ён робіць, і несці за гэта віну. Уласна, гэты прынцып сам Кірылюк і апісвае ў пачатку калонкі.

Яшчэ менш зразумела, якім чынам адсюль вынікаюць аборты і «аўтаномія жанчыны». У тэксце не паказаны механізм, паводле якога прызнанне рэпрадуктыўнай аўтаноміі жанчыны вядзе спачатку да паблажлівага стаўлення да забойства дзяцей, а затым — да змены самога ўяўлення пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Гэтыя рэчы проста аказваюцца пастаўленыя ў адзін шэраг. І менавіта праз такое суседства канкрэтная судовая справа ператвараецца ў гісторыю пра значна больш маштабную пагрозу: ліберальнае грамадства нібыта ўсё далей адыходзіць ад хрысціянскіх каштоўнасцяў і разам з гэтым пачынае размываць каштоўнасць жыцця.

Мне гэтая калонка здаецца важнай яшчэ па адной прычыне. Яе аўтар — не проста кансерватыўны публіцыст, які разважае пра амерыканскую культурную вайну. Міхаіл Кірылюк — юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Таму я чытаю гэты тэкст яшчэ і як выказванне чалавека, прафесійна звязанага з распрацоўкай прававых рашэнняў для будучай Беларусі.

І вось тут у мяне ўзнікае ўжо беларускае пытанне. Дзе ў гэтай аргументацыі заканчваецца прававы аналіз і пачынаецца культурная вайна? І калі размова пра права даволі лёгка прыводзіць нас ад пасляродавага псіхозу да абортаў, а ад іх — да неабходнасці захавання хрысціянскага маральнага падмурку грамадства, мне хацелася б значна лепш разумець, якое месца ў такой карціне займаюць свецкая дзяржава, правы чалавека і светапоглядны плюралізм.
belsat.eu Не так пужае Ліндзі Клэнсі, як яе прыхільнікі Амерыканскі юрыдычны свет зараз уцягнуты ў чарговую спрэчку, вынік якой будзе мець наступствы для права ва ўсім свеце. Ліндзі Клэнсі абвінавачваецца ў забойстве сваіх трох дзяцей –...
  • 💯 9
  • ❤ 4
  • 🔥 2
  • 🤬 2
Post #1109 411
▫️Заява Фемгрупы наконт публікацыі Анатоля Лябедзькі

Мы лічым неабходным публічна адрэагаваць на пост у сацыяльных сетках палітыка Анатоля Лябедзькі, у якім ён суправадзіў фатаграфію аголеных жанчын на фоне восеньскіх дрэў подпісам «Прыгажосць і хараство».

Такая публікацыя — не бяскрыўдная эстэтычная замалёўка пра восень, а тыповы прыклад аб'ектывацыі жанчын:

🟣жаночыя целы выкарыстоўваюцца як дэкаратыўны фон, візуальнае «ўпрыгожванне» тэксту, пазбаўленае суб'ектнасці і голасу саміх жанчын;
🟣прыём «прыгажосць восені = прыгажосць жаночага цела» – класічная гендарна-стэрэатыпная метафара, якая прыраўноўвае жанчыну да аб'екта сузірання;
🟣лайкі і каментары іншых палітыкаў і актывістаў пад постам (напрыклад, рэакцыя актывіста Міколы Дзядка, які назваў гэта «прэміюм-кантэнтам») пераводзяць сітуацыю ў сферу сэксуалізаванага гумару «для сваіх», гэта значыць адкрыта маркіруюць пост як форму мужчынскага забаўляльнага спажывання жаночых целаў.

Усё гэта нармалізуе сэксісцкую культуру зносін сярод прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Аб'ектывацыя жанчын вядзе як да таго, што яны пазбаўляюцца суб'ектнасці, уключаючы палітычную, так і ўскосна да легітымацыі грэблівага і непаважлівага стаўлення да жанчын, скрайняй формай якога з'яўляецца гвалт у дачыненні да жанчын.

Мы лічым, што палітыкі, незалежна ад асабістых поглядаў на гумар і эстэтыку, не могуць дазваляць сабе такія публікацыі ў публічнай прасторы. Гэта асабліва непрымальна ў выпадку, калі Анатоль Лябедзька з'яўляецца дарадцам Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе і прадстаўляе Беларусь на міжнароднай арэне. Анатоль Лябедзька таксама адказвае за распрацоўку праекта закона аб гендарнай роўнасці ад Офіса Святланы Ціханоўскай. Такая неадпаведнасць паміж публічнай рыторыкай аб роўнасці і рэальнай практыкай камунікацыі падрывае давер да самой ідэі гендарнай роўнасці як палітычнага прыярытэту ў дэмакратычных сілах.

Нам таксама вельмі шкада бачыць, што рэдакцыя Еўрарадыё — медыя, якое грала актыўную ролю ў барацьбе супраць харасменту, у тым ліку ў вядомым кейсе з былым кіраўніком фонда BYSOL Андрэем Стрыжаком, — лічыць магчымым рабіць рэпосты фотаздымкаў аголеных жаночых целаў з допісу Анатоля Лябедзькі. Такім чынам рэдакцыя, магчыма, незаўважна для сябе, спрыяе распаўсюджванню кантэнту, які не адпавядае тым жа прынцыпам павагі і годнасці, за якія яна сама публічна выступала. Гэтая непаслядоўнасць, на нашу думку, заслугоўвае асобнай увагі і рэфлексіі з боку рэдакцыі.

Падобныя пасты стымулююць:

✅нармалізацыю сэксісцкай і аб'ектывуючай мовы ў палітычным і актывісцкім асяроддзі, дзе яна пачынае ўспрымацца як «бяскрыўдны жарт»;
✅замацаванне выявы жанчыны як дэкаратыўнага аб'екта, а не паўнапраўнага палітычнага суб'екта;
✅фарміраванне недаверу і небяспечнай атмасферы для жанчын, якія працуюць у палітыцы і грамадзянскім сектары і бачаць, што такія паводзіны не сустракаюць публічнай і ўнутранай крытыкі з боку калег;
✅зніжэнне матывацыі жанчын да публічнага і палітычнага ўдзелу, калі яны бачаць, што нават у «дэмакратычнай» і «праваабарончай» супольнасці гендарная чуллівасць не з'яўляецца нормай;
✅размыванне даверу да публічных заяў аб роўнасці правоў, калі словы разыходзяцца з практыкай.

Мы прапануем Офісу Святланы Ціханоўскай (ОСТ) кансультацыі па пытаннях гендарна-чуллівай камунікацыі ў публічнай прасторы і ва ўнутраных чатах для супрацоўнікаў і супрацоўніц, а таксама яе дарадцаў. Мы таксама можам прапанаваць супрацоўнікам ОСТ прайсці навучанне і выпрацаваць палітыкі гендарна-чуллівай камунікацыі. Такія кансультацыі дапамогуць узмацніць культуру камунікацыі, якая адпавядае дэклараваным дэмакратычным і праваабарончым каштоўнасцям, уключаючы гендарную роўнасць.
  • ❤ 29
  • 👍 7
  • 👏 5
Post #1108 656
▫️Заявление Фемгруппы Беларусь в связи с обращением редакции «Маланка Медиа»

Мы получили обращение от редакции «Маланка Медиа» (Zubr Media) с просьбой оказать содействие в прояснении ситуации вокруг слухов о давлении, нездоровой атмосфере и харассменте в отношении сотрудниц редакции, а также с предложением провести аудит или расследование с участием независимых эксперток.

Мы благодарим редакцию за готовность разбираться в сложившейся ситуации.

✅Мы предлагаем редакции «Маланка Медиа» встретиться и обсудить независимую, конфиденциальную процедуру с привлечением независимых эксперток, основанную на международных стандартах антихарассмент-политик.

Как Фемгруппа мы всегда остаёмся на стороне пострадавших в ситуациях насилия или харассмента.

Мы исходим из того, что их потребности, безопасность и согласие должны определять любой процесс разбирательства с самого начала. Мы ценим их право самостоятельно определять, какая поддержка им нужна и какой выбор они хотят сделать.
  • 👍 17
  • ❤ 8
  • 🤣 3
  • 😱 1
  • 🍓 1
  • 💅 1
Post #1106 338

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

«У пацярпелых ад харасменту ёсць права выкарыстоўваць любыя даступныя ім інструменты для сваёй абароны»

У беларускім прафесійным асяроддзі псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў разгортваецца гісторыя вакол сур’ёзных абвінавачанняў у сексуалізаваным харасменце і злоўжыванні прафесійнай уладай.

Група беларускіх псіхалагінь публічна заявіла пра шматгадовыя выпадкі дамаганняў з боку вядомага псіхатэрапеўта Дзмітрыя Дзякава. У звароце жанчыны апісваюць ціск і прымус да інтымных адносін, пагрозы ў выпадку адмовы, выкарыстанне прафесійнай залежнасці і перашкоды для далейшага прафесійнага развіцця. Заяўніцы паведамілі, што накіравалі матэрыялы ў этычныя камітэты прафесійных арганізацый.

Выканаўца абавязкаў прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Юлія Міцкевіч падкрэслівае: у сітуацыях насілля і харасменту пацярпелыя маюць права самі выбіраць спосаб сваёй абароны — у тым ліку звяртацца ў суд ці публічна распавядаць пра свой досвед.

«Часта апублічванне гісторыі з канкрэтнымі фактамі — гэта адзіная стратэгія абароны і адзіны магчымы варыянт».


Асобная праблема — беларускае заканадаўства. У ім сёння няма нават вызначэння харасменту ці сексуалізаванага харасменту. Гэта істотна абмяжоўвае магчымасці пацярпелых абараняць свае правы.
Менавіта таму ў межах прапанаванай дэмакратычнымі сіламі антыдыскрымінацыйнай і гендарнай рэформы прапануецца замацаваць паняцце харасменту ў заканадаўстве і стварыць механізмы абароны ад такой формы дыскрымінацыі.

«Са свайго боку мы будзем сачыць за гэтай сітуацыяй і гатовыя аказаць любую магчымую дапамогу пацярпелым жанчынам, калі яны захочуць да нас звярнуцца»,

— адзначыла Юлія Міцкевіч.

Больш падрабязна можна прачытаць ТУТ.
  • ❤ 11
  • 👏 5
  • 🔥 2
Post #1105 487
▫️Цифровая устойчивость для публичных активист:ок: кибербуллинг и цифровые угрозы

Публичность в активизме может сопровождаться не только поддержкой и солидарностью, но и хейтом, угрозами, попытками взлома, слежкой и распространением личной информации. В случае фем- и квир-активист:ок онлайн-агрессия часто приобретает гендерный и сексуализированный характер — от нападок на внешность и идентичность до доксинга, угроз сексуализированного насилия и физической расправы.

Тренинг разработан как для публичных фем- и квир-активист:ок, которые уже сталкиваются с цифровыми угрозами и онлайн-агрессией, так и для тех, кто пока не сталкивались с ними. Он также подойдёт активист:кам, которые не ведут публичную деятельность, но хотят узнать больше о том, как минимизировать цифровые риски перед тем, как становиться публичнее.

На тренинге разберут, как снизить цифровые риски и что делать, если атака уже произошла. А также:

✔️ с какими цифровыми угрозами сталкиваются публичные активист:ки и как понять, какие из них актуальны именно для вас
✔️ как защитить аккаунты, устройства и персональные данные
✔️ как проверить, какую информацию о вас можно найти в открытом доступе
✔️ как снизить риск доксинга, аутинга, взлома и утечки личной информации
✔️ что делать при кибербуллинге, массовой травле и организованных онлайн-атаках

Организаторки активистки из инициатив «Не одной» и mentalise, выпускницы тренинга для тренерок (ToT) при поддержке Human Constanta, для которых эта тема важна не только профессионально, но и лично, потому что у нас самих есть похожий опыт. 

⚡️Где: online
💕Когда: 9 сентября, 18:30-20:30 (СET)
Язык поведения: беларуский

✨Количество мест ограничено, группа до 15 человек. 

⚡️Регистрация обязательна

🔥Контакт для связи: @urur_ur_ur
  • ❤‍🔥 10
  • 🔥 1
Post #1104 266
▫️Помогите Анне Скриган закрыть сбор — осталось совсем немного

Анне 50 лет. Она была доценткой и заведующей кафедрой в Могилёвском университете, руководила проектами, которые должны были сделать беларуские города зеленее.

В 2023 году она приехала на родину навестить маму, и была задержана. За посты в соцсетях её обвинили в «разжигании социальной вражды» и осудили на два года, присвоив статус «террористки».

После шестнадцати месяцев в заключении Анна вышла на свободу и сейчас живёт в Варшаве. Ей пришлось учиться жить заново: справляться с тревогой, искать работу в чужой стране, заново обустраивать быт. Сегодня она снова работает по специальности, и постепенно возвращается к себе.

🔥Сбор на bysol.org собран почти полностью — €2240 из €2700, до закрытия осталось 12 дней. Деньги пойдут на аренду жилья, профессиональное обучение и подтверждение квалификации, занятия языком и психологическую поддержку.

⚡️Полную историю Анны можно прочитать здесь: https://politzektimes.com/article/anna-skrigan/

💜 Поддержать и помочь закрыть сбор: https://bysol.org/ru/private/anna_skrigan
Здесь и сейчас Анна Скриган: история политзаключенной, которая три раза уезжала из Беларуси Мы продолжаем серию интервью с бывшими политзаключенными. Как они адаптируются после тюрьмы? Анна Скриган, наша третья героиня, сейчас живет в Варшаве, работает по профессии – экологом, и уже знает свободу на вкус. Она поделилась с нами своими наблюдениями…
  • ❤ 12
  • 💔 7
Post #1103 260
🔖Фемгрупа рэкамендуе:

Дыялог па пытаннях пашырэння правоў і магчымасцей жанчын у палітыцы і барацьбы з гендэрнай дэзінфармацыяй
8–10 верасня 2026 г. | анлайн

Запрашаем прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) з краін Усходняга партнёрства далучыцца да рэгіянальнага анлайн-дыялогу, арганізаванага праектам EU4Gender Equality Reform Helpdesk (Фаза II) пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і рэалізацыі NIRAS.

У мерапрыемстве возьмуць удзел АГС з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, якія працуюць у сферах гендэрнай роўнасці, правоў жанчын, правоў ЛГБТКІ+ і падтрымкі ўразлівых груп.
На працягу трох анлайн-сесій удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць:

🟣Бар’еры для ўдзелу жанчын у палітыцы — інстытуцыйныя, фінансавыя і культурныя перашкоды і шляхі іх пераадолення;

🟣Гендэрную дэзінфармацыю — механізмы яе распаўсюджвання, deepfake-тэхналогіі і сэксуалізаваныя наратывы;

🟣Фізічныя і лічбавыя пагрозы — рызыкі, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў палітыцы, і неабходныя механізмы абароны.

Фармат прадугледжвае кароткія прэзентацыі, мадэраваныя тэматычныя дыскусіі і супольную выпрацоўку рэгіянальных рэкамендацый. Запланаваны тры анлайн-сесіі, кожная працягласцю 4 гадзіны (9:00–13:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе (Брусель)).

Мовы: англійская з сінхронным перакладам на армянскую, азербайджанскую, беларускую, грузінскую, румынскую і ўкраінскую
 
✅Рэгістрацыя: https://forms.gle/eCD3PCNi8DmbxumG8

Апошні тэрмін рэгістрацыі: 6 верасня 2025 г.

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце ліст са спасылкай. Калі ласка, захавайце спасылку і выкарыстайце яе, каб далучыцца да дыялогу 8–10 верасня 2026 г.
 
Далучайцеся да дыялогу, каб падзяліцца сваім вопытам, абмеркаваць агульныя выклікі і разам выпрацаваць рашэнні для пашырэння ўдзелу жанчын у палітыцы і супрацьдзеяння гендэрнай дэзінфармацыі.
  • ❤ 8
  • ✍ 1
  • 🔥 1
Post #1101 854
⭐️ Тренинг для фем- и квир активист:ок «Психологическая устойчивость для публичных активист:ок: кибербуллинг и цифровые угрозы»

Организаторки, активистки из инициатив «Не одной» и mentalise, выпускницы тренинга для тренерок (ToT) при поддержке Human Constanta, для которых эта тема важна не только профессионально, но и лично.

Публичность в активизме может сопровождаться не только поддержкой и солидарностью, но также хейтом, угрозами и распространением личной информации. В случае фем- и квир-активист:ок онлайн-буллинг приобретает гендерный и сексуализированный характер — от унижений и угроз сексуализированного насилия до угроз физической расправы.

Тренинг разработан для публичных фем- и квир- активист:ок, которые сталкиваются с различными формами онлайн агрессии из-за характера своей деятельности.

На тренинге разберут, как сохранять психологическую устойчивость, когда агрессия направлена лично на тебя, а также:

✔️   как цифровое насилие влияет на психику
✔️   реакции на онлайн-агрессию
✔️   почему «просто не читай» не работает
✔️  как ограничить негативное влияние кибербуллинга
✔️   как реагировать в стрессовой ситуации в моменте и не сделать себе хуже  

На встрече также обсудят, как прописать личный план опоры и как развивать психологическую устойчивость.

Это тренинг навыков с практическими упражнениями — не групповая терапия. Никто не обязан делиться личным, если это некомфортно и/или небезопасно.   

Приглашенная экспертка Екатерина Данилова, Контекстуально-поведенческая психологиня, АСТ. 

📍 Где: online
📆 Когда: 24 августа, 18:30-20:30 (СET)
✅ Участие бесплатное! Количество мест ограничено, группа до 15 человек. 

🔗 Регистрация обязательна тут

🌟Контакт для связи: Стася
  • 🔥 11
Post #1100 331
🔖 12 жніўня – Дзень салідарнасці беларускіх жанчын

Роўна шэсць гадоў таму беларускі сабраліся ў ланцуг салідарнасці ля Камароўскага рынку. Жаночая акцыя супраць маштабнай хвалі гвалту рэжыму для падаўлення мірных пратэстаў стала важным сімвалам нязломнасці і падштурхнула далейшыя выхады на вуліцы. У атмасферы жаху, адсутнасці лідарства і разгубленасці жаночая салідарнасць і смеласць сталі тым самым промнем надзеі, які даў нам сілы рухацца далей у гэтай барацьбе. І няхай тады не атрымалася дасягнуць жаданай мэты, галоўнае – што мы ўбачылі, як нас шмат і якія мы моцныя.

📕 Хочам падзяліцца ўспамінамі сузаснавальніцы і чаліні Фемгрупы Юлі Міцкевіч пра гэты дзень:
12 августа – день, который изменил всю мою жизнь. Я помню очень хорошо, как прочитала в Фейсбуке новость у кого-то, что будет женская акция, и сразу побежала туда. И после участия в ней, на Комаровке в Минске, каждый мой день начинался с женских сборов в разных локациях, их было много, что потом перетекло и в общий протест, в марши по субботам и женские по воскресеньям. Эта революция была и остается для меня женской, нет сомнений и нет противоречий. Беларуски действительно – политическая сила, у нас есть субъектность! Так было всегда, и 100 лет назад, и так есть сегодня. Мое сердце, душа и мысли в этот день со всеми женщинами, которые разными способами сражаются с режимом Лукашенко, которые продолжают сидеть в тюрьмах как мои любимые коллежанки и подруги Оля Бритикова и Вика (не могу из безопасности назвать фамилию). Они боялись нас тогда, в 2020, они боятся нас и сегодня, диктаторский режим и все, кто ему служит. Но мы лучшие, и мы есть одна у одной, в сестринстве – наша сила!


Мы працягваем сваю працу, каб аднойчы Беларусь стала вольнай, а беларускае грамадства – пазбаўленым нармалізацыі ўсіх відаў гвалту.

Свабода. Роўнасць. Сястрынства.
Жыве Беларусь! 🤍
  • ❤‍🔥 20
  • ❤ 4
  • 🦄 3
  • ⚡ 2
Post #1099 326
⚡ Фемгрупа сардэчна віншуе нашу дарагую сузаснавальніцу і каляжанку Юлію Міцкевіч з прызначэннем на новую пасаду ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце! Цяпер Юлія будзе выконваць абавязкі прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы.

Гэта доўгачаканае і заслужанае прызначэнне, якое шмат значыць для ўсёй беларускай феміністычнай супольнасці і асабліва для Фемгрупы. Мы ўпэўненыя, што яно наблізіць дэмсілы і беларускую супольнасць да гендарнай і сацыяльнай роўнасці, а Юля будзе звонкім голасам найбольш уразлівых групаў.
Гэта вялікая перамога для шматлікіх супольнасцяў, чые патрэбы і жаданні часта застаюцца па-за фокусам тыповай мужчынскай палітыкі, бо каштоўнасці фемінізму базуюцца на салідарнасці, справядлівасці і роўнасці для ўсіх.

💬 Падрабязней пра дэталі прызначэння, Юліну перспектыву і планы чытайце ў інтэрв’ю Радыё Свабода: “Я некамфортная феміністка”.

❤️ Юля, плённай і паспяховай працы табе ў новай ролі! Мы вельмі табой ганарымся!
Радыё Свабода «Я некамфортная фэміністка». Інтэрвію з новай прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльнай палітыцы Юліяй Міцкевіч Юлія Міцкевіч стала выканаўцай абавязкаў прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту па сацыяльнай палітыцы. Яна зьмяніла на гэтай пасадзе Вольгу Зазулінскую, якая ўзначаліць місію дэмакратычных сілаў ва Ўкраіне. На новай пасадзе Міцкевіч яшчэ мае афіцыйна…
  • ❤‍🔥 20
  • ❤ 10
  • 🔥 9
  • 🤩 1
Post #1098 524
▫️Зварот Фемгрупы Беларусь да аргкамітэту Канферэнцыі Новай Беларусі

Мы пішам вам ад імя Фемгрупы Беларусь у сувязі з запрашэннем Міколы Дзядка ў якасці спікера на Дэбаты I («Пакараць нельга прабачыць. Дзе паставіць коску?») у рамках Канферэнцыі Новай Беларусі 2026.

Наша пазіцыя заснаваная на фактах, частку якіх пацвердзіў сам Мікола Дзядок. Фемгрупа Беларусь раней ужо публікавала заяву аб сітуацыі вакол партнёрскага гвалту: у апісаных Янай Стасяловіч фактах прысутнічаюць прызнакі грумінгу, узроставага і статуснага дысбалансу (ёй было 16 гадоў, яму 29), ціску, кантролю, парушэнняў межаў, сэксуалізаванага і рэпрадуктыўнага прымусу. Заяву рыхтавала экспертная група, і гаворка ў ёй не пра прыватны канфлікт, а пра гвалт, адказнасць і бяспеку ўнутры дэмакратычнай супольнасці. Гэтую пазіцыю падзяляюць іншыя прадстаўніцы фемінісцкай супольнасці і гатовыя далучыцца да звароту.

Нагадаем таксама: унутры беларускай анархісцкай супольнасці, часткай якой Мікола Дзядок сябе раней лічыў, была спроба запусціць працэс трансфармацыйнага правасуддзя, але Дзядок выйшаў з яго, спыніўшы абмеркаванне ўласнай адказнасці. Пытанне застаецца публічна не вырашаным не таму, што працэс працягваецца, а таму, што быў перарваны з боку Дзядка.

Камісія па этыцы Каардынацыйнай Рады ўжо разглядала выкарыстанне фігуры Дзядка ў публічнай камунікацыі. Яна прызнала такую публікацыю этычна невыверанай і адзначыла: палітычны статус, заслугі перад рухам ці досвед палітзняволенага не павінны быць важнейшымі за бяспеку і адказнасць.
Тэма дэбатаў робіць сітуацыю паказальнай. «Пакараць нельга прабачыць» — гэта размова пра справядлівасць і адказнасць. Немагчыма весці такую дыскусію са спікерам, чыё ўласнае пытанне адказнасці застаецца без адказу. Гэта абясцэньвае саму дыскусію і паказвае, што стандарты адказнасці выкарыстоўваюцца абіральна.

Як мы пісалі ў заяве, гэтая сітуацыя не адзінкавая. Падобныя гісторыі рэгулярна ўзнікаюць у беларускіх актывісцкіх і палітычных супольнасцях і замалчваецца. Гераізацыя мужчын, якія прайшлі праз рэпрэсіі, узмацняе давер да іх і зніжае чуллівасць да ўразлівасці тых, хто апынаюцца ў адносінах дысбалансу ўлады. Пляцоўка ў такой сітуацыі не з’яўляецца нейтральнай: яна ўзмацняе разрыў у статусе і медыйным доступе і ўмацоўвае культуру замалчвання, у якой пацярпелыя зноў праходзяць праз недавер і цкаванне. Досвед рэпрэсій не вызваляе ад адказнасці і не апраўдвае нанесеную шкоду, незалежна ад тэрміна даўніны.

Таму мы просім аргкамітэт:

Перагледзець рашэнне аб запрашэнні Міколы Дзядка ў якасці спікера.

Растлумачыць, ці была выкарыстаная працэдура этычнай ацэнкі падобных сітуацый пры фармаванні спіса спікераў і спікерак.

Калі такой працэдуры няма, неабходна яе распрацаваць: патрэбныя зразумелыя крытэры і парадак дзеянняў для сітуацый, звязаных з гвалтам і злоўжываннем улады.

Мы просім, каб у падзеі, якая прэтэндуе прадстаўляць дэмакратычную Беларусь, была ясная этычная пазіцыя. Адсутнасць рэакцыі чытаецца як нармалізацыя гвалту праз статус і палітычны капітал. Культура адказнасці ў дэмакратычных суполках патрэбная для таго, каб наша супольнасць была бяспечнай і справядлівай.

Гатовыя адказаць на пытанні і прадставіць матэрыялы.

✅Заява Фемгрупы Беларусь па сітуацыі вакол партнёрскага гвалту Міколы Дзядка:
https://t.me/femgroupbelarus/1059
https://t.me/femgroupbelarus/1060

✅Заява Фемгрупы Беларусь у сувязі з рашэннем камісіі па этыцы Каардынацыйнай Рады:
https://t.me/femgroupbelarus/1096
  • ❤ 26
  • 💯 11
  • ❤‍🔥 8
  • 😁 4
  • 🤬 3
  • 😢 1
  • 😴 1
  • 😡 1
Post #1097 386
Шукаем валанцёрак на Феммітап 2026!✨

https://t.me/femgroupbelarus/1088

Мы шукаем дзвюх валанцёрак для дапамогі на Феммітапе 2026 — 3–6 верасня, Польшча.

✅Калі вы зацікаўленыя, адгукайцеся да 3.08 на пошту femgroupbelarus@gmail.com.

У лісце пазначце, калі ласка:

🟣Вашае імя і як да вас звяртацца
🟣Горад і краіну, адкуль плануеце ехаць (прыярытэт, Польшча)
🟣Спасылку на адкрытую сацыяльную сетку
🟣Кантакт, які можа вас верыфікавать
🟣Матывацыю, чаму хочаце браць удзел

Задачы валанцёрак: дапамагаць на месцы з клопатам аб удзельні_цах і тэхнічнымі пытаннямі пад суправаджэннем арганізатарак.

Умовы: аплата дарогі, пражыванне ў двухмесным нумары, харчаванне.

📩Адказ дашлём да 5.08.
Чакаем вас! 💛
Telegram Фемгрупа Беларусь ✨ФЕММІТАП 2026 Сінхранізацыя беларускага фемінісцкага поля: фармаванне і развіццё супрацоўніцтва 📍Польшча 3–6 верасня 2026 Дарагія каля:жанкі! Фемгрупа Беларусь запрашае вас на Феммітап 2026. Мэта — стварыць прастору для сінхранізацыі фемінісцкага поля…
  • ❤ 11
Post #1096 612
Рашэнне_Камісіі_па_этыцы_Каардынацыйнай_Рады_па_звароце_Станіславы.pdf82.5 KB
▫️Заявление Фемгруппы Беларусь в связи с решением комиссии по этике Координационного Совета

Фемгруппа Беларусь получила решение Комиссии по этике Координационного Совета по нашему обращению, связанному с использованием образа Миколы Дедка в публичной коммуникации вокруг выборов в КС.

Для нас важно, что Комиссия признала эту публикацию этически не выверенной и отдельно отметила: политический статус человека, его заслуги перед демократическим движением или статус бывшего политзаключённого не должны быть важнее вопросов безопасности и ответственности. Именно об этом было наше обращение.

При этом мы не получили ответы на все вопросы, которые были поставлены.

Комиссия дала оценку конкретной публикации, однако осталось непонятно, какие процедуры реагирования существовали внутри КС на момент её размещения, кто конкретно несёт ответственность за материалы медиаслужбы, кто может пересматривать такие решения и какие шаги КС готов предпринять, чтобы люди, пережившие насилие, не сталкивались с ощущением, что политический статус человека важнее их безопасности.

Вместо ясного ответа на вопрос об ответственности мы получили пояснение о том, что медиагруппа КС является самостоятельной структурой, независимой от делегатов, а её публикации не выражают позицию Координационного Совета.

Одновременно Комиссия признаёт, что эти площадки воспринимаются обществом как связанные с КС и несут репутационную ответственность.

Это противоречие.

Медиаслужба использует имя Координационного Совета, работает в его публичном поле, освещает выборы и влияет на восприятие КС. Но когда возникает вопрос об ответственности, оказывается, что её публикации не являются позицией КС, а сама структура независима от делегатов.

Поэтому мы считаем важным, чтобы Координационный Совет публично объяснил:

— какой официальный статус имеет медиаслужба КС;
— кем она создана и кому подотчётна;
— кто принимает решения о публикациях и кто несёт за них ответственность;
— почему площадка, которая работает под именем КС и воспринимается как его часть, не выражает позицию КС;
— какие существуют процедуры исправления ошибок, удаления этически неприемлемых материалов и обжалования решений.

Дело не только в одной публикации. Сейчас не понятно, где проходят границы ответственности и кто отвечает за решения, напрямую влияющие на репутацию Координационного Совета.

Нужны прозрачный статус, понятная подотчётность, редакционные и этические правила, а также отдельная процедура для ситуаций, связанных с насилием, безопасностью и публичным обсуждением фактов насилия.

✅Мы ожидаем от Координационного Совета ответов на вопросы, которые проигнорированы, публичного разъяснения статуса медиаслужбы и конкретных шагов по реформированию её работы.

@radasecretariat
@rada_vision
  • 👏 12
  • ❤ 9
  • 🔥 4
  • 👍 1
Post #1094 429
💬 tg: @stasya_tsiarentsyeva
📩 femgroupbelarus@gmail.com

З салідарнасцю,
каманда Феммітапа 2026
  • ❤ 1
Older posts →

About this channel

How can I read @femgroupbelarus without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Фемгрупа Беларусь: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Фемгрупа Беларусь have?
Фемгрупа Беларусь (@femgroupbelarus) has 412 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Фемгрупа Беларусь know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →