TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.84K subscribers
Post #5268 456
Намесніца Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Юлія Міцкевіч прыме ўдзел у панэльнай дыскусіі «Постлукашэнкаўская Беларусь. Рэформы. Перспектывы. Бачанне будучыні», якая адбудзецца ў межах Канферэнцыі «Новая Беларусь».

Падчас дыскусіі Юлія Міцкевіч прадставіць дзве канцэпцыі рэформаў у сферах гендарнай палітыкі і супрацьдзеяння дыскрымінацыі.

Канцэпцыя рэформы гендарнай палітыкі была распрацавана незалежнай эксперткай па ініцыятыве Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы, а канцэпцыя антыдыскрымінацыйнага заканадаўства — экспертнай групай пад каардынацыяй Беларускага Хельсінкскага Камітэта ў супрацоўніцтве з Саветам Еўропы.

Абедзве канцэпцыі — першыя комплексныя дакументы такога кшталту, распрацаваныя для будучай дэмакратычнай Беларусі.

❤️ Канцэпцыя рэформы гендарнай палітыкі вызначае, якім павінна быць сучаснае заканадаўства ў сферы гендарнай роўнасці. Яна прапануе аснову для законаў аб гендарнай роўнасці і аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.

Адным з прынцыпова новых элементаў канцэпцыі з'яўляецца ўвядзенне карэкцыйнага падыходу замест патэрналісцкага, які дзейнічае сёння. Карэкцыйны падыход накіраваны на выкараненне сацыяльнай няроўнасці праз ліквідацыю прычын і наступстваў дыскрымінацыі. Пры патэрналісцкім падыходзе дзяржава бярэ ўразлівыя групы пад апеку, але не ліквідуе сістэмную і структурную няроўнасць і дысбаланс улады.

Дакумент прапануе прававыя механізмы і інструменты, неабходныя для рэальнага дасягнення гендарнай роўнасці.

❤️Канцэпцыя антыдыскрымінацыйнага заканадаўства ўпершыню прапануе комплексную прававую рамку для абароны ад дыскрымінацыі. Яна ўводзіць у прававое поле Беларусі сучасныя паняцці і механізмы, у тым ліку паняцце харасменту, і закладвае прававую аснову для абароны ад дыскрымінацыі па розных прыкметах.

У далейшым гэты дакумент можа стаць асновай для распрацоўкі іншых заканадаўчых рашэнняў у сферы супрацьдзеяння дыскрымінацыі, каб развіццё гэтай сферы адбывалася паслядоўна і сістэмна.

«Дыскрымінацыя, няроўнасць і сацыяльная несправядлівасць — гэта сістэмныя праблемы, таму і вырашаць іх неабходна сістэмна. Заканадаўчыя змены — адзін з ключавых інструментаў пабудовы дэмакратычнай дзяржавы, у якой правы і годнасць кожнага чалавека будуць сапраўды абаронены»,

— адзначае Юлія Міцкевіч.

Запрашаем далучыцца да абмеркавання!

📍 Варшава, Канферэнцыя «Новая Беларусь»
🕔 17:15–18:15
Панэль № 3: «Постлукашэнкаўская Беларусь. Рэформы. Перспектывы. Бачанне будучыні»
  • 🔥 8
  • 👍 7
  • 👎 5
  • ❤ 4
  • 😢 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 14, 202626 дзяцей сустракаюць Дзень маці ў разлуцы са сваімі мамамі 14 кастрычніка ў Беларусі адзн…
  2. Oct 13, 2026Аліса Рыжычэнка: Новы азотны камбінат можа прынесці Беларусі новыя даўгі і ўзмацніць залеж…
  3. Oct 13, 2026Павел Латушка: Культура — гэта мост паміж нашым мінулым і будучыняй, гэта аснова нашай ідэ…
  4. Oct 12, 2026Масавыя рэпрэсіі ў цэнтры Еўропы не могуць стаць руцінай «Рэжым баіцца альтэрнатывы і наша…
  5. Oct 11, 2026Вадзім Кабанчук: «Мы ўжо дастаткова даўно гаворым пра пагрозы гібрыднай агрэсіі і фіксуем,…
  6. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →