TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.84K subscribers
Post #5543 333
Павел Латушка: Культура — гэта мост паміж нашым мінулым і будучыняй, гэта аснова нашай ідэнтычнасці

«Захаванне спадчыны, нацыянальнай культуры, яе развіццё — гэта не проста праца з мінулым, гэта абарона і івестыцыя ў нашу будучыню і стварэнне імунітэту грамадства супраць таталітарызму», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас адкрыцця міжнароднай канферэнцыі «Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва».

Канферэнцыя прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі, праекце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, і была прысвечана памяці пра рэпрэсіі, таму, як як музеі і даследчыя інстытуцыі працуюць з траўмай таталітарнага мінулага, дзяржаўным гвалтам, памяццю пра ахвяр і захаваннем спадчыны. У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 20 спікераў з 15 краін свету.

«Для мяне як для былога міністра культуры Беларусі пытанні захавання культурнай спадчыны і нацыянальнай памяці маюць прынцыповае і асабістае значэнне. Культура — гэта мост паміж нашым мінулым і будучыняй, гэта аснова нашай ідэнтычнасці. Сёння, калі таталітарны рэжым у Беларусі імкнецца перапісаць гісторыю і знішчыць усё незалежнае, гэтая прастора — Музей Вольнай Беларусі — стала асяродкам захавання памяці пра супраціў беларусаў і пра кошт нашай барацьбы за свабоду.

Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі вядзе беспрэцыдэнтную рэпрэсіўную кампанію супраць беларускай культуры. З 2020 года ліквідавана больш за 260 арганізацый культурнай сферы. Паводле даных Беларускага ПЭНа, не менш за 428 дзеячаў культуры былі звольнены з палітычных прычын. Больш за 100 прадстаўнікоў культуры сёння знаходзяцца за кратамі.

Тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, — гэта ўжо нават не проста рэпрэсіі. Гэта спроба поўнага паглынання Беларусі ідэалогіяй «рускага свету». Рэжым Лукашэнкі знішчае беларускую культурную спадчыну і мову, каб пазбавіць нас будучыні.

Таму для нас важна выпрацоўваць механізмы, як падтрымліваць беларускую культуру ў гэтых беспрэцыдэнтных умовах, у якіх мы знаходзімся.

Менавіта таму мы выносім гэтую тэму і на міжнародны ўзровень. Як чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, я паслядоўна падымаю пытанні падтрымкі беларускай культуры на гэтай высокай еўрапейскай платформе. Таксама як чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ, падтрымліваю распрацоўку дакладу ПАРЕ па сітуацыі ў беларускай культуры і ўдзячны дэпутатцы Сейма Польшчы Агнежцы Памасцы, якая з'яўляецца дакладчыцай па гэтым пытанні», — адзначыў Павел Латушка.
  • 👍 11
  • ❤ 1
  • 👎 1
  • 😢 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 14, 202626 дзяцей сустракаюць Дзень маці ў разлуцы са сваімі мамамі 14 кастрычніка ў Беларусі адзн…
  2. Oct 13, 2026Аліса Рыжычэнка: Новы азотны камбінат можа прынесці Беларусі новыя даўгі і ўзмацніць залеж…
  3. Oct 12, 2026Масавыя рэпрэсіі ў цэнтры Еўропы не могуць стаць руцінай «Рэжым баіцца альтэрнатывы і наша…
  4. Oct 11, 2026Вадзім Кабанчук: «Мы ўжо дастаткова даўно гаворым пра пагрозы гібрыднай агрэсіі і фіксуем,…
  5. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  6. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →